Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) — колішні рымска-каталіцкі храм у Віцебску. Дзейнічаў у XVIII — XIX стст. Знаходзіўся на левым беразе Дзвіны, на месцы былога рамесніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка. Стаяў побач з царквой Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы.
У 2-й пал. XIX ст. касцёл да непазнавальнасці перабудавалі расійскія ўлады, а ў 1950-я будынак канчаткова зруйнавалі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
Мураваны касцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 годзе, пры ім мелася драўляная плябанія. Пазней належаў да кляштара марыявітак[1].
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1842—1844 роках расійскія ўлады зачынілі касцёл з прычыны яго блізкага размяшчэння да праваслаўнай Дабравешчанскай царквы[2]. Неўзабаве будынак перабудавалі (разабралі вежы).
У 1862—1903 роках у будынку колішняга касцёла размяшчаўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губернскай управы, архіў канцылярыі віцебскага генерал-губернатара.
Касцёл пацярпеў у Другую сусветную вайну. У кан. 1950-х — пач. 1960-х помнік зруйнавалі савецкія ўлады.
Архітэктура
Касцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нефная 2-вежавая базіліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, фланкіраваны 5-яруснымі шатровымі вежамі[1].
Галерэя
- Іканаграфія касцёла Найсвяцейшай Тройцы
-
-
З боку Заручаўя.
Ю. Пешка
-
-
-
-
Малюнак У. Баярскага
-
-
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Раёны і кварталы | | |
---|
Вуліцы і плошчы | |
---|
Масты | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Сады і паркі, могілкі | |
---|
† страчаныя аб'екты |