Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года — помнік, усталяваны ў 1912 годзе ў Віцебску ў памяць пра воінаў, якія праявілі мужнасць і стойкасць у баях пад Віцебскам 13-15 ліпеня і 26 кастрычніка1812 года. Усталяваны па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі на сродкі, сабраныя жыхарамі Віцебска і Віцебскай губерні.
Помнік уяўляе сабой гранітны абеліск вышынёй 26 м усталяваны на прамавугольны п'едэстал і увянчаны бронзавым двухгаловым арлом на шары. На п'едэстале ўстаноўлена пліта з надпісам: «несмяротнай доблесці герояў Айчыннай вайны, удзельнікаў бітваў пад Віцебскам 13, 14 15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 г.».
Па вуглах пліты асновы помніка ўстаноўлены чатыры чыгунныя гарматы, адлітыя па ўзорах марцір.