Навучальная ўстанова заснавана 15 сакавіка1930 года як Вышэйшая школа прафсаюзнага руху. Гэта падзея з’яўляецца пачаткам вышэйшай прафсаюзнай адукацыі Беларусі і гісторыі ўніверсітэта.
У лютым 1992 года рашэннем Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі быў створаны Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.
30 чэрвеня2011 года «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» перайменаваны ў Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА»[3]. Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» з’яўляецца заснавальнікам міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір».