Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (УГА МНС РБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне пажарнай бяспекі і абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Універсітэт з’яўляецца членам еўрапейскай асацыяцыі вышэйшых навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і прафесійную падрыхтоўку кадраў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны (European Fire Service Colleges Associations — EFSCA).
Гісторыя
27 верасня1933 года, калі на базе пажарнай каманды г. Мінска была адкрыта Пажарна-тэхнічная школа па падрыхтоўцы каманднага складу пажарнай аховы.
У 1992 годзе ўстанова рэарганізавана ў вышэйшую навучальную ўстанову, якая з 2000 года насіла назву «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
Пачынаючы з 2002 года ўстанова адукацыі мае вопыт падрыхтоўкі грамадзян Азербайджана, Літвы, Таджыкістана, Казахстана, Расіі і Туркменістана. Якасць адукацыі пацверджаецца сертыфікатамі адпаведнасці патрабаванням СТБ ISO 9001: 2009 і DIN EN ISO 9001: 2008.
У 2016 годзе ствараецца універсітэт шляхам аб’яднання Камандна-інжынернага інстытута з іншымі навучальнымі ўстановамі МНС Рэспублікі Беларусь — Гомельскім інжынерным інстытутам і Інстытутам перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўлялі навучанне па аднолькавых або роднасных спецыяльнасцях[1].