Роман Вайдэнфелер

Футбол
Роман Вайдэнфелер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1980(1980-08-06)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя Брамнік
Маладзёжныя клубы
1985—1996 Сцяг Германіі Шпортфройндэ Айсбахталь
1996—1998 Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн 6 (-11)
1998—2002   Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн II 77 (-96)
2002—2018 Сцяг Германіі Барусія Дортмунд 349 (-389)
2007—2008   Сцяг Германіі Барусія II 13 (-24)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Сцяг Германіі Германія (да 16) 1 (-?)
1997 Сцяг Германіі Германія (да 17) 8 (-?)
1999—2001 Сцяг Германіі Германія (да 21) 3 (-2)
2005 Сцяг Германіі Каманда 2006 1 (-?)
2013—2015 Сцяг Германіі Германія 5 (-5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роман Вайдэнфелер (ням.: Roman Weidenfeller; на.р 6 жніўня 1980, Дыц, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію» (2002—2018). У складзе нацыянальнай зборнай Германіі стаў чэмпіёнам свету 2014 года.

Кар’ера

Клубная

Роман у 2012 годзе

Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клуба Оберлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль у 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзерслаўтэрна».

У 2000 годзе футбаліст стаў іграком асноўнага складу клуба, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзерслаўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундскую «Барусію». З 2003 года, пасля сыходу галкіпера-ветэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лонданскі «Арсенал», стаў асноўным брамнікам клуба. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 снежня 2003 года ў матчы супраць свайго былога клуба «Кайзерслаўтэрна». У 2005 годзе Вайдэнфелер перанёс аперацыю пасля разрыву меніска ў левым калене падчас трэніроўкі[4].

У пачатку сезону 2007/08 Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы і аштрафаваны на 10 тысяч еўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Асамоа[5]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Германіі, а на наступны сезон паўтарыў поспех. 6 мая 2013 года Вайдэнфелер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 года[6].

Пачынаючы з 2015 года страціў месца аноўнага брамніка «Барусіі», саступіўшы яго Раману Бюркі. Па зканчэнні сезону 2017/18 завяршыў кар’еру.

Зборная

Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфелер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат свету сярод юніораў, які праходзіў у Егіпце. Юніорская зборная Германіі заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 19992001 гадах футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Германіі.

У нацыянальнай зборнай Германіі дэбютаваў 19 лістапада 2013 года на стадыёне «Уэмблі» ў матчы супраць зборнай Англіі, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютуе за нацыянальную зборную.

Дасягненні

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Крыніцы

  1. Roman Weidenfeller // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ROMAN WEIDENFELLER // Argentine Soccer Database
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1051157455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Keeper blow for BvB. Sky Sports
  5. Dortmund keeper handed ban. Sky Sports.
  6. Dortmund's Weidenfeller signs contract extension. UEFA.com.

Спасылкі