З 1971 па 1978 год працаваў майстрам, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання.
Затым — на партыйнай працы: намеснік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства «Барысаўдрэў», другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намеснікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.
З 1991 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампрама Беларусі), затым — прэзыдэнт канцэрна «Белместпрам».
Тэма кандыдатскай дысертацыі — «Распрацоўка тэхналагічных метадаў павышэння надзейнасці працы доўга эксплуатуючых магістральных газаправодаў газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[3].