вызначэнне найлепшых перакладаў кніг на беларускую мову;
падтрымка школы мастацкага перакладу ў Беларусі;
ушанаванне памяці выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.
Умовы
Прэмія прысуджаецца за мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. Выдадзенай
упершыню лічыцца кніга, больш за 50 % зместу якой надрукавана ўпершыню. Кніга, якая намінуецца на конкурс, павінна быць выдадзеная ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, за які быў абвешчаны конкурс.
Этапы конкурсу
Конкурс Прэміі складаецца з наступных этапаў:
Першы этап: прыём заявак і кніг Аргкамітэтам на конкурс;
Другі этап: публічнае абвяшчэнне Поўнага спісу кніг, прынятых да ўдзелу ў конкурсе;
Трэці этап: публічнае абвяшчэнне Кароткага спісу кніг-фіналістаў конкурсу;
Чацвёрты этап: абвяшчэнне і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэата/лаўрэатаў Прэміі.
2022: імёны пераможцаў прэміі былі абвешчаны 1 снежня 2023. Пераможцамі сталі[2]:
Пераклад паэзіі — Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра багоў» (Тэхналогія, 2021) «за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твору сусветнай класікі».
2023: імёны пераможцаў прэміі былі абвешчаны 1 снежня 2023. Пераможцамі сталі[2]:
Пераклад прозы — Мікола Раманоўскі з перакладам рамана «Кароль» Шчэпана Твардаха (Янушкевіч, Варшава, 2022) «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера»
Пераклад паэзіі — Сяргей Шупа з перакладам са старажытнаяўрэйскай мовы «Песні песняў» (Vesna Books, Прага, 2022) «за віртуозны падыход да старадаўняй інтымна-рэлігійнай тэматыкі».