Своеасаблівае архітэктурна-мастацкае аблічча вуліцы ствараюць маштабныя суадносіны шырыні і профілюмагістралі, вышыні забудовы і рытмічнае чаргаванне будынкаў адміністрацыйных, культурна-побытавых, жылых, навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў.
Складаецца з чатырох участкаў, якія вылучаюцца гісторыяй узнікнення і архітэктурным абліччам: заходняга (ад крэпасці да вул. Леніна; рэгулярнай забудовы не мае), цэнтральнага (ад вул. Леніна да Кобрынскага мосту; гістарычны цэнтр вуліцы), участка ад Кобрынскага мосту да вул. Піянерскай (забудова пачатку XX ст., аднапавярховая сядзібнага тыпу) і ўсходняга (ад вул. Піянерскай да пераходу ў шашу Брэст — Масква).
У 1960—1970-я гады на тэрыторыі, абмежаванай праспектам Машэрава, вуліцамі Я. Купалы і Піянерскай, пастаўленыя будынкі ўсходняга прамысловага вузлу. З 1967 г. забудоўваецца новы жылы раён Усход (архітэктары В. Анікін, А. Кудзіненка, П. Лагуноўская), які ўключае сем мікрараёнаў і грамадскі цэнтр. Забудову мікрараёнаў з паўночнага боку вуліцы фармуюць вышынныя акцэнты дваццаціпавярховых жылых дамоў з маналітнага жалезабетону ў пачатку, сярэдзіне і канцы магістралі, дзевяціпавярховыя жылыя дамы, пластыку фасадаў якіх узбагачаюць вынесеныя наперад двухпавярховыя аб'ёмы прадпрыемстваў культурна-побытавага прызначэння (архітэктары Р. Шылай, Анікін, А. Ляшук). Важным кампазіцыйна-планіровачным элементам жылога раёна Усход з'яўляецца комплексБрэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, да якога з боку ракі прымыкае студэнцкі гарадок з водна-спартыўным комплексам. На рагу з Партызанскім праспектам пабудаваны трохпавярховы Палац культуры аблсаўпрофа з заламі на 653 і 400 месцаў (1980 г., арх. Г. Чысцякоў)
Падчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[3][4].