Выяўленыя археолагамі гарадзішча і могільнікі за 2 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Лясная, сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытнасці.
У 1840 годзе жыхарамі вёскі і панам А. Баяроўскім царква перабудавана. Паводле матэрыялаў 1858 года сяло ў Брэсцкім павеце. Уваходзіла ў маёнтак Дзямянчыцы пані Баяроўскай. У 1870 годзе дзейнічала народнае вучылішча. У 1886 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, працавала царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 333,5 дзесяціны зямлі; 48 дзесяцін зямлі мела царква. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.