Вёска
Блювінічы
Блювінічы на карце Беларусі ±
|
Блюві́нічы[1] (трансліт.: Bliuviničy, руск.: Блювиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).
Радзіма беларускай пісьменніцы Клаўдзіі Каліны.
Этымалогія
Назва Блювінічы ўворана ад прозвішча Блювініч[2].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Казімір IV падараваў Блювінічы пану Л. Шальмічу.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям’янавічы. У 1858 годзе ўладанне памешчыка Баяроўскага. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, якая мела 242 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 10 вяскоўцаў загінулі.
У сакавіку 1949 года арганізаваны калгас імя Лысенкі, які аб’яднаў 27 гаспадарак з 50. У 1960-я гады ўвайшоў у калгас «Іскра». Да 1970-х гадоў дзейнічала торфапрадпрыемства «Блювінічы».
Насельніцтва
- 173 сялянскія душы (1858)
- 50 двароў, 338 жыхароў (1897)
- 391 жыхар (1905)
- 65 двароў, 389 жыхароў (1921)
- 66 двароў, 280 жыхароў (1940)
- 220 жыхароў (1959)
- 175 жыхароў (1970)
- 56 гаспадарак, 109 жыхароў (1997)
- 44 гаспадаркі, 185 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|