Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет».
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяльцо — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводстваВялікага Княства Літоўскага. З 1471 года належала берасцейскаму падкаморыю Выганоўскаму. У XVI стагоддзі ўладанне маршалка літоўскага і старосты берасцейскага Юрыя Ільініча, пазней — Тышкевічаў. У 1678 годзе пабудаваны з цэглы касцёл цыстэрцыянцаў.
У вайну 1812 года, у верасні, пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Вістычы, Клейнікі і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. расійскіх салдат, а вёска згарэла.
У 1834 годзе касцёл перабудаваны ў мураваную царкву з драўлянай званіцай. Медны звон важыў больш за 5 пудоў і быў датаваны 1692 годам. Царкву наведвалі каля 4 тыс. прыхаджан з 14 навакольных вёсак, ёй належала 126 дзесяцін зямлі. У 1849 годзе Вістычы — уладанне графа Грабоўскага. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. У 1863 годзе ў вёсцы меліся карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў Павел Ягмін, які за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага загада абавязаны быў прадаць 1/7 частку свайго маёнтка. У 1889—1890 гадах у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе вучыліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін, які меў тут 383 дзесяціны зямлі.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.