У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Абраменка.
Мікала́й Парфі́р’евіч Абра́менка (1909, в. Ліпаўка, Магілёўская губерня — 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].
Біяграфія
Мікалай Парфір’евіч Абраменка нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Ліпаўка Магілёўскай губерні[1].
У 1930 годзе скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум і гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1].
З 1930 па 1932 год — настаўнік і дырэктар школы калгасу «Станіславава» Беларускай ССР[1].
З 1932 года па 1934 год — дырэктар і выкладчык Дубноўскага працоўнага факультэта Беларускай ССР[1].
З 1932 года — член УКП(б)[1].
З 1934 па 1938 год — загадчык Смалявіцкім раённым аддзелам народнай адукацыі Беларускай ССР[1].
З 1938 па 1941 год — у СНК Беларускай ССР[1].
З 1941 у РСЧА[1]. У гады ВАВ быў намеснікам камандзіра 195-й стралковай дывізіі па палітычнай частцы[2]. Вайну скончыў у званні "палкоўнік".
З лістапада 1945 па верасень 1952 года — старшыня выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета[1].
З верасня 1952 па ліпень 1954 года — старшыня выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета[1].
З 1956 па 1957 год — міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў Беларускай ССР[1].
З 1957 па 1965 год — старшыня Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў[1].
Мікалай Парфір’евіч Абраменка памёр у 1968 годзе[1].
Узнагароды
Мікалай Абраменка узнагароджаны[1]:
Зноскі
|
---|
БССР | | |
---|
Рэспубліка Беларусь | |
---|