Мовы Кана́ды — сукупнасць моў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасць уключае ў сябе вялікую колькасць моў карэннага насельніцтва (першыя нацыі), моў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзніклых у краіне дыялектаў.
Паводле перапісу 2011 года, англійская і французская мовы з'яўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна[1]. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжывання французскай мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць англійскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па французскай мове[2]. Збольшага гэта абумоўлена вывучэннем франкамоўнымі канадцамі англійскай мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта англійскай. Устойлівая тэндэнцыя да зніжэння выкарыстання французскай мовы прывяла да прыняцця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе, ён вінен забяспечыць карыстанне французскай мовай і захаванне культуры французскіх канадцаў, якія гістарычна зрабілі вялікі ўнёсак у культурнае развіццё Канады.
Згодна з Канстытуцыяй Канады, федэральны ўрад выкарыстоўвае англійскую і французскую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненні да ўсіх дзяржаўных паслуг (у тым ліку і судоў), федэральнае заканадаўства таксама дзвюхмоўнае.
Правінцыя Нью-Брансуік — адзіная правінцыя Канады, у якой англійская і французская маюць афіцыйны статус у роўнай ступені (замацавана Канстытуцыяй). У правінцыі Квебек афіцыйнай мовай з'яўляецца французская[3], але Канстытуцыя мае патрабаванне, каб усё заканадаўства ў гэтай правінцыі прымалася на французскай і англійскай мовах, а судовы разгляд мог праводзіцца на любой мове. Падобныя Канстытуцыйныя гарантыі дзейнічаюць і ў правінцыі Манітоба.
Жыхары Канады лічаць, што зносіны між дзвюма мовамі з'яўляюцца цэнтральнымі альбо вызначальнымі аспектамі канадскай самасвядомасці. Паводле канадскага камісара па афіцыйных мовах (федэральны ўрадавы чыноўнік, якому даручана сачыць за дзвюма мовамі), мова з'яўляецца адным з найгалоўных прычын самавызначэння канадскага грамадства[4].
Для аказання дапамогі ў сферы маніторынгу за станам дзвюх афіцыйных моў, у часы перапісу насельніцтва ў Канадзе былі сабраны звесткі аб некалькіх дэмалінгвістычных фактарах, не згаданых у перапісах насельніцтва большасці іншых краін: у тым ліку хатняя мова, родная мова, першая афіцыйная мова, мова працы.
Разам з тым, у Канадзе 4,7 млн чалавек (14,2% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай (г. зн. не французскай і не англійскай) мове, 1,9 млн чалавек (5,8% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай мове ў якасці другой на рэгулярнай аснове. Наогул, 20,0% насельніцтва Канады паведамілі, што дома размаўляюць іншай мовай. Для прыкладна 6,4 млн чалавек іншая мова з'яўлялася мовай імігрантаў, на якой размаўляюць часцей за ўсё дома; асобна або разам з англійскай ці французскай размаўляюць 213 тыс чалавек, іншыя мовы з'яўляліся абарыгеннымі мовамі. Колькасць людзей, якія паведамілі пра мовы жэстаў як пра мовы хатніх зносін, складала прыкладна 25 тыс чалавек (15 тыс — часцей за ўсё, 9,8 тыс на рэгулярнай аснове)[заўв 1].
Канада таксама з'яўляецца родным рэгіёнам для шматлікіх аўтахтонных моў (мовы карэнных народаў). Агулам працэнтная дзеля асоб, якія размаўляюць на іх, складае менш за адзін працэнт ад насельніцтва. Каля 0,6% канадцаў (~ 200,7 тыс чалавек) пазначылі адну з абарыгенных моў у якасці роднай[6].
Паводле: «Перапіс насельніцтва 2011 года паводле найчасцей і найбольш рэгулярна ўжыванай мовы дома, груп (агульных), для Канады, правінцый і тэрыторый». (лічбы адлюстроўваюць адзін адказ)[9].
Афіцыйныя мовы
Галоўная мова: выкарыстанне мовы 1971—2006
Адсотак насельніцтва, які гаворыць на англійскай, французскай ці карыстаецца абедзвюма мовамі дома знізіўся з 1986 года, спад быў найбольшым для французскай мовы. Доля насельніцтва, якая выкарыстоўвае дома пэўныя іншыя мовы, узрасла. Геаграфічна, гэтая тэндэнцыя застаецца сталай, выкарыстанне англійскай і французскай знізіліся як у англійскіх, гэтак у і французскіх моўных рэгіёнах, але выкарыстанне французскай мовы зніжаецца больш хуткімі тэмпамі як унутры, гэтак і за межамі Квебека.
Прыведзеная справа табліца паказвае працэнт агульнага насельніцтва Канады, які часцей за ўсё размаўляе дома на афіцыйных мовах Канады (перыяд 1971—2006 гадоў)[заўв 2].
Выкарыстанне англійскай
У 2011 годзе крыху менш за 21,5 млн канадцаў (65% насельніцтва), размаўлялі дома па-англійску[9]. Англійская мова з'яўляецца асноўнай мовай ва ўсіх рэгіёнах Канады, за выключэннем Квебека, і большасць канадцаў (85%) ведае англійскую[2]. У той час як англійская не з'яўляецца пераважнай мовай у Квебеку, 47% жыхароў гэта правінцыі валодай англійскай[заўв 3]. Верагоднасць таго, што франкафоны валодаюць англійскай мовай, у пяць разоў перавышае верагоднасць таго, што англамоўныя жыхары краіны валодаюць французскай мовай (44% і 9% адпаведна)[11]. Толькі 3,2% англамоўнага насельніцтва Канады пражывае ў Квебеку, пераважна ў Манрэалі[заўв 4].
Дастаткова канадцаў, якія ведаюць англійскую, але дома на ёй не размаўляць[заўв 5].
Выкарыстанне французскай
У 2011 годзе крыху больш за 6,8 млн канадцаў размаўляла па-французску дома. З іх каля 6,2 млн або 91,5% пражывалі ў Квебеку. За межамі Квебека найбуйнейшая колькасць франкафонаў знаходзіцца ў Нью-Брансуіку, які з'яўляецца домам для 3,1% франкафонаў Канады, і Антарыа, у якім жыве 4,2% франкафонаў (пражываюць у асноўным ва ўсходняй і паўночна-ўсходняй частках правінцыі, а таксама ў Таронта і Атаве). Малалікія франкамоўныя супольнасці таксама існуюць у некаторых іншых правінцыях[14], прыкладам, такая супольнасць існуе на паўвостраве Пор-о-Пор на Ньюфаўндлендзе, а таксама ўздоўж усяго заходняга ўзбярэжжа вострава. Зрэшты, 70% канадцаў не валодаюць французскай[2].
Адсотак насельніцтва, які валодай французскай як роднай мовай, знізіўся за апошнія тры дзесяцігоддзі. Колькасць людзей, якія размаўляюць па-французску дома, меншая за тых, хто валодай французскай мовай з нараджэння[15].
Этнічная разнастайнасць узрастае ў французскай Канадзе, але ўсё яшчэ адстае ад англамоўных частках краіны. У 2006 годзе 91,5% жыхароў Квебека лічылі, што маюць «французскае» альбо «канадскае» паходжанне. З 1970 года ў выніку росту іміграцыі з краін, дзе французская з'яўляецца шырока карыстанай мовай, 3,4% жыхароў Квебека маюць гаіцянскае, бельгійскае, швейцарскае, лібанскае або мараканскае паходжанне[16]. Іншыя групы не-франкамоўных імігрантаў, як ірландцы, італьянцы, партугальцы і іншыя, на працягу пакаленняў асіміляваліся і сталі франкафонамі. Ірландцы, якія пачалі прыбываць у вялікай колькасці ў Квебек у 1830-я, былі першай падобнай групай, якая была асімілявана. Пра гэта сведчыць і наяўнасць пяці франкамоўных прэм'ер-міністраў Квебека, меўшых англійска-ірландскае паходжанне[заўв 6].
Асіміляцыя франкафонаў за межамі Квебека ў англійска-канадскую супольнасць азначае, што за межамі Квебека жыве больш за 1 млн канадцаў, якія сцвярджаюць, што маюць англійскую мову за родную, але французскае паходжанне[заўв 7].
Білінгвізм і мультылінгвізм у параўнанні з французска-англійскім білінгвізмам
Здольнасць канадцаў размаўляць англійскаю і французскаю мовамі (1931—2001 гады)[17].
Ацэнка білінгвізму (французская і англійская) ў Квебеку і астатняй частцы Канады (1941—2006 гады)[18].
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2011 года, 98,2% насельніцтва Канады валодаюць адной ці абедзвюма з афіцыйных моў краіны[2], у перыяд паміж 2006 і 2011 гадамі колькасць асоб, якія адзначылі магчымым весці размову абедзвюма дзяржаўнымі мовамі, павялічылася амаль да 350 тыс, дасягнуўшы 5,8 млн чалавек. Адсотак дзвюхмоўя сярод жыхароў Канады ў гэты ж перыяд вырас з 17,4% да 17,5%[5]. Гэты рост адбыўся ў асноўным з прычыны павелічэння колькасці квебекцаў, паведаміўшых пра здольнасць весці размову англійскаю ці французскаю мовамі[5].
Білінгвізм таксама павялічыўся і ў дачыненні да неафіцыйных моў; большасць людзей размаўляюць па-англійску і разам з тым на мовах імігрантаў, прыкладам панджабі ці мандарынская кітайская[19].
Паводле перапісу насельніцтва 2011 года, 94,3% квебекцаў ведалі французскую мову, 47,2% — англійскую[2]. Білінгвізм у значнай ступені абмежаваны ў Квебеку; тэрыторыя, якую часам называюць «дзвюхмоўным поясам», распасціраецца на ўсход ад Квебека да поўначы Нью-Брансуіку, захаду Атавы і паўночнага захаду Антарыа. 85% дзвюхмоўных канадцаў жыве ў Квебеку, Антарыа, Нью-Брансуіку[2]. Большасць дзвюхмоўных канадцаў (57,4%) з'яўляецца квебекцамі[2], высокі працэнт дзвюхмоўнага насельніцтва астатняй часткі Канады знаходзіцца ў беспасярэдняй блізкасці ад Квебека.
Апрача таго, ступень білінгвізму ў Квебеку вырас хутчэй, чым у астатняй Канадзе. У Квебеку ступень білінгвізму павялічылася з 26% насельніцтва, якое можа размаўляць англійскай і французскай мовамі (1951 год), да 42,5% у 2011 годзе[2]. На 2011 ступень білінгвізму астатняй Канады (за выняткам Квебека) склала 7,5%[2].
Французска-англійскі білінгвізм як самы высокі сярод членаў мясцовых моўных меншасцей
Для канадцаў вельмі незвычайным з'яўляецца здольнасць размаўляць толькі афіцыйнаю моваю меншасці ў сваім рэгіёне (напрыклад, французская па-за межамі Квебека альбо англійская ў Квебека). Толькі 1,5% канадцаў могуць размаўляць толькі на афіцыйнай мове, якая з'яўляецца мовай меншасці, з іх большасць (90%) жыве ў дзвюхмоўным поясе[31].
Як паказвае табліца, працэнт дзвюхмоўя значна вышэйшы сярод асоб, якія належаць да моўнай меншасці ў дачыненні да свайго рэгіёна, чым сярод членаў мясцовае моўнай большасці. Напрыклад, у Квебеку каля 37% дзвюхмоўных канадцаў гэта франкафоны, у той час як франкафоны прадстаўляюць толькі 4,5% ад насельніцтва за межамі Квебека[32].
Зніжэнне ўжытку французскай мовы па-за межамі Квебека
Індэкс моўнай пераемнасці ўяўляе сабой сувязь між колькасцю людзей, якія дома часцей за ўсё размаўляюць па-французску, і людзей, для якіх гэтая мова з'яўляецца роднаю. Індэкс меншы за адзінку азначае, што французская мова мае адмоўны прырост — усё больш людзей з роднай французскай у сябе дома размаўляюць іншаю моваю. Па-за Квебекам Нью-Брансуік мае найвышэйшы каэфіцыент пераемнасці мовы. Брытанская Калумбія і Саскачэван маюць самыя нізкія суадносіны датычна пераемнасці французскай мовы і, такім чынам, самае нізкае захаванне мовы. З 1971 па 2011 год агульны каэфіцыент пераемнасці па французскай мове знізіўся з 0,73 да 0,45. Зніжэнне апынулася найбольшым для Манітобы, Саскачэвана і Ньюфаўндленда і Лабрадора.
Суадносіны пераемнасці для французскай мовы ў перыяд 1971—2011 гадоў[34][35]
Канада з'яўляецца рэгіёнам-радзімай шэрагу ўнікальных моў. Тут існуе адзінаццаць абарыгенных моўных груп, якія складаюцца, у сваю чаргу, з больш чым шасцідзесяці пяці моў і дыялектаў[36]. З іх толькі мовы кры, інуктытут і аджыбвэ маюць дастаткова вялікую колькасць носьбітаў, якое можа вольна стасавацца на мове, а з-за гэта могуць лічыцца жыццяздольнымі, каб захавацца ў доўгатэрміновай перспектыве[37]. Шматмоўе было распаўсюджана сярод карэнных народаў, якія вялі вандроўны лад жыцця і да каланізацыі Канады. Сістэма рэзервацыяў стварыла ўмовы да больш сталага ўжытку адной мовы, дзеля захавання яе ва ўмовах узмацнення ўплыву англійскай мовы і культуры[38]. Дзве тэрыторыі Канады надалі афіцыйны статус абарыгенным мовам. У Нунавуце інуктытут і інуінактун з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі (поруч з нацыянальнымі англійскай і французскай); інуктытут з'яўляецца агульнай афіцыйнай мовай ва ўрадзе тэрыторыі[39]. У Паўночна-Заходніх тэрыторыях Акт афіцыйных моў дэкляруе, што ён прадугледжвае ў такім статусе наступныя: чыпевіян, кры, англійскую, французскую, гвічын, інуінактун, інуктытут, інувіялуктун, паўночную слейві, паўднёвую слейві і тліча[8]. Акрамя англійскай і французскай моў, гэтыя мовы не з'яўляюцца асноўнымі ва ўрадзе; афіцыйны статус дае грамадзянам права на атрыманне паслуг на гэтых мовах па запыце і мець на іх стасункі з урадам[37].
Паводле звестак перапісу 2011 года, менш за адзін працэнт канадцаў (213 485 чалавек) пазначылі ў якасці сваёй роднай мовы адну з абарыгенных моў; менш за адзін працэнт канадцаў (132 920 чалавек) пазначылі адну з абарыгенных моў у якасці сваёй хатняй мовы[40].
Навукоўцы звычайна класіфікуюць абарыгенныя народы Канады не па дзяржаўных структурах, а паводле рэгіёнаў у «культурных тэрыторыях» або паводле іх моўных сем'яў[41].
Паводле: Statistics Canada, 2006 Census Profile of Federal Electoral Districts (2003 Representation Order): Language, Mobility and Migration and Immigration and Citizenship Ottawa, 2007, pp. 2, 6, 10[36].
Піджыны, змяшаныя мовы, мовы гандлю
У Канадзе, як і ў іншых краінах свету еўрапейскай каланізацыі, мяжа еўрапейскага засваення і засялення звычайна была вельмі рухомай, таму ў гэтых мясцінах часта сустракаліся культуры з выкарыстаннем розных гаворак, якія ў сваю чаргу актыўна ўзаемадзейнічалі. Неабходнасць кантактавання ў мэтах гандлю паміж карэннымі і зноў прыбылымі жыхарамі і змяшаныя шлюбы прывялі да ўзнікнення гібрыдных моў. Гэтыя мовы мелі тэндэнцыю быць даволі лакалізаванымі і мець невялікую колькасць асоб, якія стала на ёй размаўляюць. Такія мовы мелі тэндэнцыю захоўвацца толькі кароткім тэрмінам, з прычыны таго, што такія мовы знікалі пасля прыбыцця вялікай колькасці англійска- ці франкамоўных пасяленцаў.
Мічыф
Мічыф (мітчыф, мечыф, мічыф-кры, метыф, мечыф, французская кры) — змяшаная мова, якая ўзнікла ў супольнасці метысаўпрэрый. Яна засноўвалася на элементах моў кры, аджыбвэ, асінібойн, а таксама французскай мовы. На мове мічыф за сённяшнім часам размаўляе менш за 1 тыс чалавек у Саскачэване, Манітобе (Канада) і Паўночнай Дакоце (ЗША). У часы свайго росквіту, каля 1900 года, колькасць асоб, што маглі, меркавана, разумець мову, сягала больш за 3 тыс.
У Брытанскай Калумбіі, Юкане і ўзбярэжжы Ціхага акіяна існуе піджын, вядомы як чынуцкі жаргон. Піджын узнік на пачатку ХІХ стагоддзя як камбінацыя чынуцкае мовы, мовы нутка, мовы чэгаліс, французскае і англійскае моў з некатораю колькасцю словаў з іншых моў, уключаючы гавайскую і іспанскую[43].
Жэставыя мовы ў Канадзе
Амерыканская жэставая мова
У Канадзе склалася разнастайнасць шматлікіх культур глухіх і іх жэставых моў. У англамоўнай частцы краіны асноўнай жэставай мовай стала амерыканская жэставая мова (ASL).
Жэставая мова Прыморскіх правінцый Канады
Жэставая мова Прыморскіх правінцый Канады — мова сям'і брытанскай, аўстралійскай і навазеландскай жэставай мовы. Гэтая мова выкарыстоўвалася ў адукацыйным працэсе глухіх у Новай Шатландыі, Нью-Брансуіку і Вострава Прынца Эдуарда перад сярэдзінаю XX стагоддзя, калі стала даступнаю сістэма ASL. Мову дагэтуль памятаюць некаторыя пажылыя людзі, але за нашым часам мова вымірае.
Квебекская жэставая мова
Асноўнай жэставай мовай глухіх у Квебеку і іншых буйных местах Канады з'яўляецца квебекская жэставая мова (LSQ). У некаторых буйных гарадох таксама выкарыстоўваецца амерыканская жэставая мова. Нягледзячы на тое, што прыкладна 10% насельніцтва Квебека з'яўляюцца глухімі альбо слаба чуюць, лічыцца, што толькі ад 50 000 да 60 000 дзяцей выкарыстоўваюць гэту мову ў якасці роднай.
Інуіцкая жэставая мова
Інуіцкая жэставая мова (таксама вядомая як жэставая мова інуктытут альбо эскімоская жэставая мова) выкарыстоўваецца глухімі, якія паводле нацыянальнасці з'яўляюцца інуітамі. Мова выкарыстоўваецца на поўначы Канады, а таксама ў іншых краінах рэгіёна Паўночнага палярнага кругу. У навуцы за сённяшнім часам мала вядома пра гісторыю мовы або яе карыстальнікаў.
Канадскія дыялекты еўрапейскіх моў
Канадскі варыянт шатландскай гэльскай мовы
На шатландскай гэльскай мове размаўляла вялікая колькасць імігрантаў, якія сяліліся ў Прыморскіх правінцыях і ў акрузе Глэндары (Антарыа). На мове размаўлялі перадусім у рэгіёне даліны ракі Рэстыгуш правінцыі Нью-Брансуік, цэнтральнай і паўднёваўсходняй частцы Вострава Прынца Эдуарда, а таксама суцэльна ў паўночных рэгіёнах Новай Шатландыі — асабліва выспе Кейп-Брэтан, таксама сярод некаторай колькасці носьбітаў, у першую чаргу ў вышэйпамянёнай акрузе Глэндары.
У той час, як канадскі дыялект гэльскай мовы збольшага знікнуў, яшчэ захоўваюцца рэгіянальныя супольнасці носьбітаў. Яны пераважна захоўваюцца ў асяродку сем'яў, што глыбока адданыя кельцкім традыцыям. У Новай Шатландыі зараз пражывае 500—1000 асоб, якія ўмеюць вольна размаўляць на мове, у асноўным на паўночным захадзе Кейп-Брэтана.
У Новай Шатландыі існавалі спробы ажыццяўлення адкрыцця інстытутаў гэльскай мовы з г. зв. практыкай пагружэння, паводле мадэлі французскага пагружэння. Апроч гэтага, ва ўніверсітэце Св. Францыска Ксаверыя, універсітэце Св. Марыі і ў Гэльскім каледжы кельцкіх мастацтваў і рамёстваў даступнае паслясярэдняшкольнае навучанне гэльскай мове і культуры.
У 1890 годзе ў Сенат Канады была пададзена просьба па наданні гэльскай мове статусу адной з афіцыйных моў Канады, аднак законапраект быў адхілены сарака дзвюма галасамі супраць сямі.
Франглэ і шыяк
Франглэ (саманазва — Franglais) — ідыём, які ўзнік у выніку словазліцця, а таксама камбінавання сінтаксісу, граматыкі і лексікі англійскае і французскае моў, з прычыны чаго на гэтым грунце паўстала ўнікальная міжмоўная з'ява. Узнікненне франглэ даволі часта прыпісваюць абавязковаму навучанню французскай мове ў канадскіх школах з англійскай мовай выкладання. У той час як нямала канадцаў толькі слаба знаёмыя з французскай мовай, яны часта выкарыстоўваюць французскія словы ў сваім маўленні. Простыя словы і звароты прыкладам „c'est quoi ça?” (бел.: «што гэта?»), „arrête” (бел.: «стоп») могуць чаргавацца з іхнымі адпаведнікамі ў англійскай мове. Гэтая з'ява часцей сустракаецца ва ўсходняй частцы краіны, дзе існуе значная дзеля франкамоўнага насельніцтва. Франглэ таксама часта разглядаецца як прыкмета размыцця і змяншэння ўжывання французскай шляхам уздзеяння пераважальнай канадскай англійскай на франкамоўных жыхароў краіны, хоць шмат лінгвістаў сцвярджае, што англійская лексіка можа быць усяго толькі стылістычным прыёмам, у той час як французская граматыка захоўваецца ўстойлівай да ўплыву з боку англійскай мовы[44], як захоўваецца граматыка і канадскай англійскай мовы[45] нават у Квебеку.
Ottawa Valley Twang (прыкладны пераклад — гугнявае вымаўленне даліны Атава) — акцэнт (часам лічыцца дыялектам) англійскай мовы, распаўсюджаны ў мясцовасці даліны Атава, правінцыя Антарыа[46]. Гэтая даліна лічыцца моўныманклявам у Антарыа[47].
Ньюфаўндлендскі варыянт ірландскай мовы
Некаторыя з першапачатковых імігрантаў, што сяліліся на востраве Ньюфаўндленд і размаўлялі на ірландскай мове ў якасці роднай, захавалі свой варыянт мовы і перадалі яго наступным пакаленням. З гэтай прычыны Ньюфаўндленд стаў адзіным месцам па-за межамі Еўропы, дзе існуе ўласны дыялект ірландскай мовы. Між тым, Ньюфаўндленд таксама з'яўляўся адзіным месцам па-за Еўропай, дзе існавала ўласная саманазва ірландскай мовы: Talamh an Éisc (бел.: «зямля рыбы»). За цяперашнім часам на востраве Ньюфаўндленд мова знікла.
Валійская мова
Вызначаная колькасць носьбітаў валійскай мовы за сённяшнім часам пражывае на востраве Ньюфаўндленд. Гісторыя гэтай мовы на востраве распачынаецца з XVII стагоддзя, калі ў Ньюфаўндлендзе з'явіліся першыя валійскія паселішчы. У 1982 годзе, пасля Фалклэндскай вайны, з Аргенціны ў Канаду імігравала каля 1 000 патагонскіх валійцаў. Яны бегла размаўляюць на іспанскай, а таксама на англійскай і валійскай.
Акадыйскі варыянт французскай мовы
Акадыйскі французскі дыялект — унікальная форма канадскага варыянту французскай мовы, характэрнымі рысамі якога з'яўляюцца адметныя канадскія фразы і звароты, а таксама спецыфічныя марскія тэрміны, англамоўныя запазычанні і моўныя асаблівасці, што сустракаюцца толькі ў старэйшых формах французскай мовы і англійскім дыялекце Прыморскіх правінцый Канады.
Канадскі варыянт украінскай мовы
Канада з'яўляецца таксама родным рэгіёнам для канадскага варыянту ўкраінскай мовы. Ён у асноўным прадстаўляе з сябе разнастайныя дыялекты ўкраінскай мовы, што распаўсюджаныя перадусім у заходняй Канадзе сярод нашчадкаў першых дзвюх хваляў украінскіх пасяленцаў у Канадзе, якія перасяляліся з тагачаснае Аўстра-Венгрыі. Дыялект узнік у выніку ізаляцыі тагачасных украінскіх гаворак, бо іх носьбіты жылі ў Аўстра-Венгрыі і не мелі кантактаў з астатнімі ўкраінцамі, якія жылі ў Расійскай імперыі (потым — у Польшчы альбо ў Савецкім Саюзе).
Расійскі дыялект духабораў
Супольнасць духабораў Канады, асабліва ў мясцовасцях Гранд-Форкс і Каслгэр (Брытанская Калумбія), захавала свой дыялект рускай мовы. Духаборскі дыялект характарызуецца вялікаю колькасцю агульных рысаў з паўднёвай гаворкай рускай мовы, а таксама (шэрагам некаторых рысаў) — з украінскай мовай. Вызначаныя гаворкі гэтага дыялекту выміраюць у духаборскіх рэгіёнах краін, адкуль яны з'явіліся ў Канадзе — Грузіі і Расіі, дзе духаборы распаліся на меншыя групы.
Бангі
Крэольская мова бангі (таксама вядомая як бангі, бангэй, дыялект ракі Рэд-Рывер) — дыялект англійскай мовы, які развіўся ў супольнасці прэрыйных метысаў. Дыялект з'яўляецца даволі бедна задакументаваным. Зазнаў на сабе ўплыў мовы кры і шатландскай гэльскай мовы. На бангі размаўлялі ў наваколлях ракі Рэд-Рывер (правінцыя Манітоба). У 1989 годзе, падчас акадэмічных даследаванняў, упершыню здзейсненых над мовай, было знойдзена толькі шэсць асоб, якія размаўлялі на бангі.
Афіцыйны білінгвізм
Моўная палітыка федэральнага ўрада
У Канадзе англійская і французская мовы маюць роўны статус у федэральных судах, парламенце, а таксама ва ўсіх федэральных установах.
Грамадзяне маюць права на атрыманне федэральных дзяржаўных паслуг на англійскай або французскай мове пры наяўнасці дастатковага попыту. Імігранты, якія робяць запыт на атрыманне грамадзянства краіны, павінны на добрым узроўні валодаць англійскай ці французскай мовай.
Прынцыпы дзвюхмоўнасці ў Канадзе замацоўваюцца ад 16—23 частках Канадскай Хартыі правоў і свабод 1982 года, якая ўстанаўлівае, што:
Французская і англійская мовы з'яўляецца роўнымі адна да адной як федэральныя афіцыйныя мовы.
Дэбаты ў парламенце могуць адбывацца на любой дзяржаўнай мове.
Федэральныя законы павінныя быць апублікаваныя на абедзвюх дзяржаўных мовах, з роўнымі правамі.
Кожны можа звяртацца ў любы суд, устаноўлены парламентам, на абедзвюх дзяржаўных мовах.
Кожны мае права на атрыманне паслуг з боку федэральнага ўрада на той афіцыйнай мове, якую абярэ грамадзянін.
Члены моўных меншасцей адной з афіцыйнай мовы (напрыклад, франкамоўныя ў правінцыі, дзе большасць размаўляе па-англійску або наадварот) у выпадку, калі вучылі, разумелі або атрымалі адукацыю на гэтай мове, маюць права на атрыманне сваімі дзецьмі дзяржаўнай адукацыі на той жа мове.
Афіцыйны моўны Акт Канады, упершыню прыняты ў 1969 годзе і абноўлены ў 1988 годзе, надай англійскай і французскай роўны статус ва ўсіх федэральных установах.
Моўная палітыка па правінцыях і тэрыторыях Канады
Афіцыйна дзвюх- або шматмоўныя: Нью-Брансуік і тры тэрыторыі
Правінцыя Нью-Брансуік і тры тэрыторыі Канады маюць афіцыйны статус больш чым для адной мовы. У выпадку правінцыі Нью-Брансуік дадзеная практыка азначае поўную роўнасць. У астатніх выпадках статус звычайна зводзіцца да фармальнага прызнання афіцыйных моў; на афіцыйных мовах, апрача англійскай, маецца абмежаваны набор паслуг.
Афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца:
У Нью-Брансуіку: англійская і французская мовы. Нью-Брансуік з'яўляецца афіцыйны дзвюхмоўным з 1960-х гадоў. Афіцыйны дзвюхмоўны статус правінцыі быў усталяваны ў Канадскай Хартыі правоў і свабод з 1980-х гадоў.
У Паўночна-Заходніх тэрыторыях: мовы чыпевіян, кры, англійская, французская мовы, мовы гвічын, інуінактун, інуктытут, інувіялуктун, паўночная слейві, слейві і тліча (догрыб)[8].
У Нунавуце: англійская, інуіцкая (інуктытут, інуінактун) і французская[7].
У Юкане: англійская і французская.
Афіцыйны статус толькі для французскай: Квебек
Да 1969 года Квебек з'яўляўся адзінай правінцыяй у Канадзе з афіцыйным дзвюхмоўным статусам і большасць грамадскіх устаноў функцыянавала на абедзвюх мовах. Англійская мова таксама выкарыстоўвалася ў заканадаўчых органах, урадавых камісіях і судох. З прыняццем Хартыі французскай мовы (таксама вядомая як «Біль 101») Нацыянальнай Асамблеяй Квебека ў жніўні 1977 года французская мова стала адзінай афіцыйнай мовай правінцыі. Тым не менш, Хартыя французскай мовы пералічвае пэўны набор моўных правоў для англійскай мовы і абарыгенных моў; для асобных грамадзян і ў асобных рэгіёнах дзяржаўныя паслугі даступныя і на англійскай. Апрача гэтага, шэраг судовых рашэнняў абавязалі Урад Квебека павялічыць сферу паслуг для англійскай мовы ў большай ступені, чым гэта прадугледжана першапачатковымі палажэннямі Хартыі французскай мовы. Рэгіянальныя ўстановы ў рэгіёне Нунавік (Нор-дзю-Кебек) таксама прапаноўваюць паслугі на мовах інуктытут і кры.
Дэ-факта толькі англійская або абмежаваныя паслугі на французскай: іншыя восем правінцый
У большасці правінцый прынятыя законы, згодна з якімі англійская альбо англійская і французская з'яўляюцца афіцыйнай мовай (мовамі) заканадаўчых органаў і судоў, між тым, таксама можа існаваць асобная палітыка датычна адукацыі і бюракратыі.
Напрыклад, у Альберце англійская і французская ёсць дзвюма афіцыйнымі мовамі дэбатаў Заканадаўчай Асамблеі, але законы складаюцца выключна на англійскай мове і не існуе ніякіх юрыдычных патрабаванняў для перакладу іх на французскую мову. Французская мова можа ўжывацца ў некаторых ніжэйшых судох, таксама на дзвюх мовах прапаноўваецца адукацыя, аднак бюракратычныя функцыі ажыццяўляюцца выключна на англійскай мове. З гэтай прычыны, хоць правінцыя не мае афіцыйнага статусу толькі для англійскай, англійская дэ-факта мае статус вышэйшы за французскую. Антарыа і Манітоба маюць падобную практыку, але дазваляюць атрымаць больш паслуг на французскай на мясцовым узроўні.
↑Прыкладна 148 тыс чалавек паведамілі, што размаўляюць на абедзвюх мовах, акрамя англійскай ці французскай, часцей за ўсё на другой мове на рэгулярнай аснове дома. Тэрмін «мовы імігрантаў» адносіцца да моў, чыя прысутнасць у Канадзе першапачаткова ўзнікла за кошт іміграцыі. Адмысловы дакумент (Aboriginal languages in Canada, Catalogue no. 98‑314‑X2011003, in the Census in Brief series) змяшчае больш дэталёвую інфармацыю па гэтым пытанні[5].
↑Улічваючы тое, што звесткі для дзвюх афіцыйных і іншых моў 1971 і 1981 гг. маюць вялікія разыходжанні з адпаведнымі звесткамі 1986 і 2006 гг., можна меркаваць, што яны збіраліся рознымі спосабамі.
↑Перапіс насельніцтва 2011 года засведчыў, што 42,5% квебекцаў дзвюхмоўныя, 4,6% могуць размаўляць толькі на англійскай[2].
↑18,9 млн канадцаў у якасці сваёй роднай мовы ўказваюць англійскую. 599, 2 тыс квебекцаў роднай мовай лічаць англійскую, з іх 309,9 тыс жывуць у Манрэалі[12].
↑Паводле звестак 2011 года 28,4 млн канадцаў валодалі англійскай мовай, але на мове часцей за ўсё размаўлялі дома толькі 21,6 млн чалавек[12][13].
↑Як Джон Джонс Рос, Эдмунд Джэймс Флін, Дэніел Джонсан-старэйшы, П’ер-Марк Джонсан і Дэніел Джонсан-малодшы.
↑Згодна з перапісам этнічнага паходжання і роднай мовы па правінцыях 1991 года.
↑У большай частцы Канады англійская або французская з’яўляецца пераважнай. Між тым, у своеасаблівым перарывістым поясе паміж паўночнай часткай Антарыа і паўночнай часткай Нью-Брансуіку, а таксама ў некаторых іншых ізаляваных рэгіёнах ужыванне дзвюх моў змешваецца на рэгулярнай аснове.
↑1981: Statistics Canada, 1981, Population by Selected Mother Tongues and Sex, Showing Official Language and Home Language, for Canada and Provinces, Urban and Rural, (table 2), 1981 Census.
1986: Statistics Canada, 1986, Population by Selected Mother Tongues and Sex, Showing Official Language and Home Language, for Canada and Provinces, Urban and Rural, (table 2), 1986 Census.
1991: Statistics Canada, 1991, 2B Profile, 1991 — Provinces and Territories in Canada (table), 1991 (2b) detailed questionnaire, Provinces to Municipalities (database), using E-Stat (distributor), [1](недаступная спасылка) (accessed 10.05.26).
1996: Statistics Canada, Mother Tongue, Home Languages, Official and Non-official languages, 1996 — Provinces and Territories in Canada (table), 1996 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-Stat (distributor), [2](недаступная спасылка) (accessed 10.05.26).
2001: Statistics Canada, Languages, Mobility and Migration, 2001 — Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (Database), Using E-STAT (Distributor). [3](недаступная спасылка) (accessed 10.05.26).
2006: Statistics Canada, Cumulative Profile, 2006 — Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor), [4](недаступная спасылка). Retrieved 10.05.26. (англ.)
↑Marmen, Louise and Corbeil, Jean-Pierre, "New Canadian Perspectives, Languages in Canada 2001 Census, " Library and Archives Canada Cataloguing in Publication, Statistics Canada Cat. No. Ch3-2/8-2004, (Canadian Heritage, 2004), pg. 60. (англ.)
↑1931-1991: Statistics Canada, The 1997 Canada Year Book, “3.14 Official Language Knowledge,” Catalogue No. 11-402XPE/1997. 1996: Statistics Canada. Population by Knowledge of Official Languages (20% sample data), (table), 1996 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [5](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010). 2001: Statistics Canada. Languages, Mobility and Migration, 2001 - Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [6](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010) 2006: Statistics Canada. Languages, Mobility and Migration, 2006 - Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [7](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010) (англ.)
↑1931-1991: Statistics Canada, The 1997 Canada Year Book, “3.14 Official Language Knowledge,” Catalogue No. 11-402XPE/1997. 1996: Statistics Canada. Population by Knowledge of Official Languages (20% sample data), (table), 1996 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [8](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010). 2001: Statistics Canada. Languages, Mobility and Migration, 2001 - Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [9](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010) 2006: Statistics Canada. Languages, Mobility and Migration, 2006 - Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor). [10](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010). (англ.)
↑1941: Dominion Bureau of Statistics, "Table II. Percentage Distribution of the Population Classified According to Sex, by Official Language, For Canada and the Provinces, 1941," Eighth Census of Canada, 1941. 1951: Dominion Bureau of Statistics, "Table 54. Population by a) official language and sex, and b) mother tongue and sex, for provinces and territories, 1951," Ninth Census of Canada. 1961: Statistics Canada, "Table 64. Population by a) official language and sex, and b) mother tongue and sex, for provinces and territories, 1961," 1961 Census of Canada, Catalogue:92-549, Vol: I - Part: 2. 1971: Statistics Canada, "Table 26. Population by A) Official Language, B) Language Most Often Spoken at Home, and Sex, For Canada and Provinces, 1971," 1971 Census of Canada, Catalogue 92-726 Vol: 1-Part:3. 1981: Statistics Canada, "Table 3. Population by Selected Mother Tongues, age groups and sex, Showing Official Language and Home Language for Canada and Provinces, Urban and Rural, 1981," 1981 Census of Canada, Catalogue 92-910 (Volume 1). 1986: Statistics Canada, "Table 7. Population by Official Languages and Sex, for Canada, Provinces and Territories, 1986 Census - 20% Sample Data," 1986 Census, Catalogue 93-103. 1991: Statistics Canada, "Table 1A. Population by Knowledge of Official Languages and Sex, for Canada, Provinces and Territories, 1991 - 20% Sample Data," 1991 Census, Catalogue 93-318. 1996: Statistics Canada, "Table 1. Selected Characteristics for Census Subdivisions, 1996 Census - 100% Data and 20% Sample Data," 1996 Census, Catalogue 95-186-XPB. 2001: Statistics Canada, Languages, Mobility and Migration, 2001 – Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (Database), Using E-STAT (Distributor). [11](недаступная спасылка) (accessed 10.05.26). 2006: Statistics Canada, Cumulative Profice, 2006 – Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Sensus Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor), [12](недаступная спасылка) Retrieved 10.05.26. (англ.)
↑Dominion Bureau of Statistics, "Table II. Percentage Distribution of the Population Classified According to Sex, by Official Language, For Canada and the Provinces, 1941," Eighth Census of Canada, 1941.
↑Dominion Bureau of Statistics, "Table 54. Population by a) official language and sex, and b) mother tongue and sex, for provinces and territories, 1951," Ninth Census of Canada. (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 64. Population by a) official language and sex, and b) mother tongue and sex, for provinces and territories, 1961," 1961 Census of Canada, Catalogue:92-549, Vol: I - Part: 2. (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 26. Population by A) Official Language, B) Language Most Often Spoken at Home, and Sex, For Canada and Provinces, 1971," 1971 Census of Canada, Catalogue 92-726 Vol: 1-Part:3. (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 3. Population by Selected Mother Tongues, age groups and sex, Showing Official Language and Home Language for Canada and Provinces, Urban and Rural, 1981," 1981 Census of Canada, Catalogue 92-910 (Volume 1). (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 7. Population by Official Languages and Sex, for Canada, Provinces and Territories, 1986 Census - 20% Sample Data," 1986 Census, Catalogue 93-103. (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 1A. Population by Knowledge of Official Languages and Sex, for Canada, Provinces and Territories, 1991 - 20% Sample Data," 1991 Census, Catalogue 93-318. (англ.)
↑Statistics Canada, "Table 1. Selected Characteristics for Census Subdivisions, 1996 Census - 100% Data and 20% Sample Data," 1996 Census, Catalogue 95-186-XPB. (англ.)
↑Statistics Canada, Languages, Mobility and Migration, 2001 – Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (Database), Using E-STAT (Distributor). [13](недаступная спасылка) (accessed 10.05.26). (англ.)
↑Statistics Canada, Cumulative Profile, 2006 – Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor), [14](недаступная спасылка), retrieved 10.05.26. (англ.)
↑Statistics Canada. “Cumulative Profile, 2006 – Canada (308 electoral districts)” (table), 2006 Census of Population (Federal Electoral Districts, 2003 Representation Order) (database), using E-STAT (distributor). [15](недаступная спасылка) (accessed: June 28, 2010). (англ.)
↑O'Keefe, Michael, "Francophone Minorities: Assimilation and Community Vitality, second edition", New Canadian Percpectives, Canadian Heritage, (Cat. no. CH3-2/2001), 2001. (англ.)
↑O'Keefe, Michael, "Francophone Minorities: Assimilation and Community Vitality, second edition", New Canadian Perspectives, Canadian Heritage, (Cat. no. CH3-2/2001), 2001, pg. 55.
↑ абGordon, Raymond G Jr.Ethnologue: Languages of the world. — 15. — Dallas, TX: SIL International, 2005. — Т. Web Version online by SIL International,formerly known as the Summer Institute of Linguistics. — ISBN 1-55671-159-X.(англ.)
↑Nunavut's Languages(нявызн.)(недаступная спасылка). Office of the Languages Commissioner of Nunavut (16 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2010. Праверана 1 лютага 2014.(англ.)
↑Chinook Jargon website(нявызн.)(недаступная спасылка). Cayoosh.net (18 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2011. Праверана 1 лютага 2014.(англ.)
↑Poplack, Shana (1988) Conséquences linguistiques du contact de langues: un modèle d’analyse variationniste. Langage et société 43: 23-48. (фр.)
↑Poplack, Shana, Walker, James & Malcolmson, Rebecca. 2006. An English “like no other”?: Language contact and change in Quebec. Canadian Journal of Linguistics. 185—213. (англ.)