Кваліфікацыя чэмпіянату свету 2016 пачалася 6 красавіка на арэне міжнароднага спартыўнага цэнтру «Ponds Forge» у Шэфілдзе і праходзіла на працягу трох сесій за адзінаццаццю сталамі. У першы гульнявы дзень у другі раўнд прайшлі 10 гульцоў. Першым пераможцам на турніры нечакана стаў адзіны прафесійны снукерыст з ПакістанаХамза Акбар, які праводзіў першы сезон у мэйн-туры і не меў рэйтынгавых ачкоў, прайграўшы ўсе восем папярэдніх матчаў у якасці прафесіянала[1]. У матчы супраць Джэймі Джонса з Уэльса, які дайшоў да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў пачатку сезона[2] і займаў 33-е месца ў сусветным рэйтынгу[3], азіят вёў 7:2 пасля першай сесіі з вышэйшай серыяй у 70 ачкоў у той час, як валіец шмат памыляўся і не зрабіў ніводнага паўсоценнага брэйка. У другой сесіі Джонс быў больш паспяховым, выканаўшы серыі ў 125 і 52 ачкі, аднак 22-гадовы Акбар паступова давёў паядынак да перамогі з лікам 10:5, выйграўшы пятнаццатую партыю на каляровых шарах, і стаў першым удзельнікам другога кваліфікацыйнага раўнда, атрымаўшы першыя 6600 рэйтынгавых балаў[4]. 48-ы сеяны Гэры Уілсан упэўнена перамог ірландскага аматара Леа Фернандэза з лікам 10:4 і серыямі ў 104, 80 і 50 ачкоў[5], у трэці раз дайшоўшы да стадыі 1/40 фіналу чэмпіянату свету[6]. 40-ы нумар рэйтынгу Марк Джойс у матчы супраць Зака Сурэці вёў з лікам 5:4 пасля першай паловы паядынку, а пазней саступаў з лікам 6:7, аднак выканаў соценны брэйк у 106 балаў і выйграў чатыры фрэймы запар, давёўшы паядынак да перамогі з лікам 10:7[7]. 44-гадовы Энтані Хэмілтан, які займаў 72-гі радок у рэйтынгу і знайходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура[3], упэўнена перайграў Сідні Уілсана з лікам 10:3[8]. Пры гэтым у другім і восьмым фрэймах Хэмілтан ішоў на максімальны брэйк, але памыліўся спачатку на 80 ачках, а потым на 104 ачках[9]. 57-ы сеяны Робі Уільямс, які трапляў у Крусібл у 2014 і 2015 гадах[10], гуляў супраць валійца Гарэта Алена, які ўпершыню прымаў удзел у кваліфікацыі да чэмпіянату свету[11]. 29-гадовы Уільямс саступаў з лікам 4:5 пасля першай паловы матча, у дзявятым фрэйме якога яго апанент выканаў серыю ў 101 бал, а пры ліку 7:7 у другой сесіі выйграў тры партыі запар з трыма паўсоценнымі брэйкамі і выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі на Марка Джойса[12]. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года[13]Найджэл Бонд, які займаў 94-е месца ў сусветным рэйтынгу[3], прадэманстраваў упэўненую гульню ў матчы супраць паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Гдыні[14]Эндру Хігінсана. 50-гадовы Бонд павёў з лікам 5:2 у пачатку матча, але яго апанент, які даходзіў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2012 годзе[15], выканаў найвышэйшую серыю матча ў 135 ачкоў і скараціў адставанне да ліку 4:5 да канца сесіі. Пры ліку 5:6 49-ы сеяны Хігінсан выканаў тры пераможныя брэйкі ў наступных фрэймах і зрабіў лік 8:6 на сваю карысць, але снукерны ветэран адказаў трыма наступнымі выйгранымі партыямі і выйшаў наперад з лікам 9:8, пасля чаго давёў матч да перамогі ў вырашальнай партыі і з чатырма паўсоценнымі брэйкамі за паядынак выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд на Гэры Уілсана[16]. Рос М’юр з Шатландыі, які займаў 80-ы радок у рэйтынгу[3], перамог Шона О'Салівана з лікам 10:5 і найвышэйшым брэйкам у 53 ачкі. М'юр ішоў наперадзе з лікам 5:4 пасля вельмі роўнай першай сесіі, але дамінаваў у другой палове паядынку, выйграўшы тры фрэймы запар пры ліку 7:5[17]. Ян Бэрнс, які займаў 64-е месца ў сусветным рэйтынгу і мог вылецець з мэйн-тура па выніках сезона[3], у напружаным матчы перамог дэбютанта кваліфікацыі да чэмпіянату свету[18]Дуэйна Джонса з Уэльса з лікам 10:8 і пяцю паўсоценнымі серыямі[19]. 25-ы сеяны Бэн Вуластан, які дайходзіў да чвэрцьфіналаў двух рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне[20], гуляў супраць Крыса Уэйкліна, які займаў 83-е месца ў рэйтынгу[3]. 28-гадовы Вуластан, які ўдзельнічаў у Крусібле ў 2013 годзе[21], павёў з лікам 4:1 у пачатку матча, пасля чаго Уэйклін зраўняў лік, дзякуючы тром пераможным брэйкам. Бэн скончыў сесію з лікам 5:4 на сваю карысць[відэа 1], а ў другой частцы паядынку выйшаў наперад з лікам 7:5, зрабіўшы серыю ў 131 бал[відэа 2], аднак яго 24-гадовы апанент здолеў зраўняць лік. З брэйкам у 77 ачкоў Вуластан павёў з лікам 9:7, але Уэйклін выйграў тры наступныя фрэймы з сэнчуры-брэйкам у 107 балаў і ў другі раз запар выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд найбуйнейшага снукернага спаборніцтва на Энтані Хэмілтана[відэа 3][відэа 4][22].
Апошнім матчам, які скончыўся ў першы гульнявы дзень чэмпіянату, была сустрэча паміж ветэранамі чэмпіёнам свету 2002 года[23]Пітэрам Эбданам і паўфіналістам розыгрышаў 1993 і 1997 гадоў[24]Джэймсам Уатанам з Тайланда. 45-гадовы англічанін, які займаў 32-гі радок у рэйтынгу[3], выйшаў наперад з лікам 6:3 і серыямі ў 105[відэа 5] і 55 ачкоў пасля першай сесіі[відэа 6], а яго 46-гадовы праціўнік, які страціў месца сярод прафесіяналаў, але меў уайлдкард ад снукернага кіраўніцтва, які даваў яму права ўдзельнічаць ва ўсіх прафесійных турнірах, зрабіў сэнчуры-брэйк у 111 балаў у пачатку другой сесіі[відэа 7], аднак Эбдан, які дайходзіў да 1/8 трох рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне[25], паступова давёў паядынак да перамогі з лікам 10:6[відэа 8] і атрымаў месца ў другім раўндзе кваліфікацыі[26][27].
7 красавіка ў Шэфілдзе прайшоў другі дзень першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету. Падчас дзённай сесіі свае матчы заканчвалі гульцы, якія правялі першую сесію 6 красавіка. Роберт Мілкінс, які два разы даходзіў да стадыі 1/8 фіналу ў Крсіблу[42], хутка давёў матч супраць Ка Вай Чунга да перамогі з лікам 10:3[30]. Адзіная жанчына турніру Нг Он І з Ганконга здолела выйграць адзін фрэйм у пачатку другой сесіі паядынку супраць Пітэра Лайнса, які займаў 69-е месца ў рэйтынгу[3], аднак англічанін пакінуў за сабой 11-ы фрэйм і скончыў матч з лікам 10:1[відэа 12][28]. 34-гадовы Майкл Уайлд, які таксама саступаў Майклу Холту з лікам 0:9 пасля першай сесіі, выйграў шэсць партый запар з серыямі ў 55 і 90 балаў, аднак Холт, які даходзіў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2005 годзе[43], выйграў шаснаццаты фрэйм і скончыў матч з лікам 10:6 на сваю карысць[29]. КітаецЛі Хан, які спыніўся за крок да асноўнай стадыі сусветнага першынства ў мінулым годзе[44], саступаў свайму суайчынніку Лю Чэньвэю з лікам 7:8, аднак пакінуў за сабой тры фрэймы запар з брэйкамі ў 108 і 120 (ішоў на максімальны брэйк і памыліўся на апошнім жоўтым шары[9]) ачкоў і перамог з лікам 10:8[36]. Грэм Дот з Шатландыі, які тры разы гуляў у фіналах чэмпіянату свету[34], не без цяжкасцяў давёў матч супраць аматара Брэндана Сэрджанта да перамогі з лікам 10:8 з серыяй у 103 у апошняй партыі і таксама здабыў сабе месца ў другім кваліфікацыйным раўндзе[35]. Яго апанентам стаў Напон Саенхам з Тайланда, які занімаў 82-гі радок у рэйтынгу[3] і за тыдзень да гэтага ўпершыню дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая[37]. Тайскі снукерыст саступаў Майклу Джорджыу з лікам 4:5 пасля першай сесіі, але прайграў толькі адну партыю ў другой і з лікам 10:6 і трыма соценнымі серыямі за матч выйшаў у 1/40 фіналу чэмпіянату[38]. Курт Мэфлін з Нарвегіі, які дэбютаваў у Крусібле ў 2015 годзе[45], давёў матч супраць Сандэрсана Лэма да перамогі з лікам 10:8, нягледзячы на бадзёрую гульню 22-гадовага апанента, які выканаў пяць паўсоценных брэйкаў у другой сесіі[31]. 60-ы сеяны Дэвід Грэйс таксама атрымаў месца ў другім раўндзе кваліфікацыі, дзякуючы перамозе над аматарам Брэнданам О'Донах'ю з лікам 10:5[41]. 18-гадовы кітайскі аматар Чжаа Сіньтун саступаў 44-гадоваму Роду Лоўлеру з лікам 4:7, пасля чаго выйграў чатыры партыі запар з брэйкам у 123 ачкі, выйшаўшы наперад, і давёў паядынак да перамогі з лікам 10:9, патрапіўшы на Мэфліна ў другім кваліфікацыйным раўндзе[32]. Шасціразовы фіналіст Крусібла[46] 53-гадовы Джымі Уайт, які не гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету з 2006 года[46], выйшаў наперад у матчы супраць 42-гадовага Джэрарда Грына з лікам 9:7[відэа 13], але здолеў набраць толькі 30 балаў у наступных партыях, у выніку чаго снукерыст з Паўночнай Ірландыі, які займаў 65-е месца ў рэйтынгу і мог пакінуць мэйн-тур па выніках сезона[3], перамог у вырашальным фрэйме[відэа 14] і стаў апанентам Пітэра Эбдана ў 1/40 фіналу сусветнага чэмпіянату[відэа 15][33][33]. У матчы паміж 22-гадовымі Джоэлем Уолкерам і Скотам Дональдсанам з Шатландыі Уолкер ішоў наперадзе з лікам 5:4 пасля першай сесіі, але шатландскі снукерыст, які выйграў толькі адзін матч у рамках рэйтынгавых турніраў у сезоне[47], мацней правёў другую сесію і з лікам 10:6 выйшаў у другі раўнд на Роберта Мілкінса[39].
У ранішняй і вячэрняй сесіях другога гульнявога дня кваліфікацынай стадыі прайшлі яшчэ 11 матчаў першага раўнда. 36-ы сеяны турніру Джымі Робертсан, які гуляў у Крусібле ў 2011 і 2015 гадах[48], прадэманстраваў выдатную гульню ў матчы супраць аматара Тайлера Рыса, выйграўшы ўсе дзесяць партый з дзевяцю паўсоценнымі брэйкамі, два з якіх перавышалі 100 ачкоў[49]. Трохразовы чвэрцьфіналіст чэмпіянату свету[50]Раян Дэй з Уэльса, які займаў 20-е месца ў рэйтынгу[3], таксама правёў паядынак супраць свайго суайчынніка Дэніэла Уэлса на вельмі высокім узроўні, выканаўшы дзевяць паўсоценных серый, уключаючы серыі ў 136[відэа 16], 131[відэа 17] і 119[відэа 18] балаў, і з лікам 10:2 выйшаў у другі раўнд[відэа 19][відэа 20][відэа 21][51]. Яшчэ адзін прадстаўнік Уэльса Мэцью Стывенс, які два разы даходзіў да фіналаў у Крусібле[52], але займаў 46-ы радок у сусветным рэйтынгу[3], таксама ўпэўнена прайшоў першы раўнд, перайграўшы аматара Джоша Буало з лікам 10:2 і брэйкамі ў 114 і 110 ачкоў[53]. 19-ы сеяны Кайрэн Уілсан, які ў гэтым сезоне здабыў свой першы рэйтынгавы тытул[54], упэўнена перамог Джэйсана Уэстана з лікам 10:3 і сямю паўсоценнымі брэйкамі[55]. Ірландскі снукерыст Дэвід Морыс, які займаў 68-ы радок у рэйтынгу і знаходзіўся пад пагрозай страты месца ў мэйн-туры[3], перамог Крыса Мелінга з лікам 10:5 і дзвюма соценнымі серыямі ў 110 і 107 балаў[56]. 45-гадовы Алан Мак-Манус з Шатландыі, які два разы даходзіў да паўфіналаў найбуйнейшага снукернага спаборніцтва[57], гуляў супраць 26-гадовага Майкла Уослі, які патрапіў у Крусібл у 2014 годзе і нечакана дайшоў да 1/8 фіналу[58]. Мак-Манус выйграў чатыры партыі запар пры ліку 2:2 і скончыў першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць, а ў другой палове матча давёў паядынак да перамогі з лікам 10:5[59], патрапіўшы на Дэвіда Морыса ў 1/40 фіналу турніру. Іншы снукерны ветэран Кен Доэрці з Ірландыі, які стаў чэмпіёнам свету ў 1997 годзе[60], гуляў супраць Эндзі Хікса, які дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету 1995 года[61], але ўжо не ўваходзіў у лік прафесіяналаў. Хікс больш паспяхова пачаў матч, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, але 46-гадовы ірландзец, які займаў 52-е месца ў рэйтынгу[3], зрабіў серыю ў 109 балаў[відэа 22] і скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць[відэа 23], пасля чаго дамінаваў у другой палове паядынку і скончыў яго з лікам 10:6 на сваю карысць[відэа 24][62]. 46-гадовы Джо Свэйл з Паўночнай Ірландыі, які даходзіў да паўфіналаў чэмпіянату свету ў 2000 і 2001 гадах[63], гуляў супраць 20-гадовага Чжана Юна з Кітая, які ўпершыню праходзіў кваліфікацыю да найбуйнейшага турніру[64]. Азіят дамінаваў у пачатку паядынку, выйшаўшы наперад з лікам 4:1, але Свэйл, які займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу[3], выйграў тры наступныя партыі з серыяй у 105 ачкоў, зраўняўшы лік. Кітайскі снукерыст, які выйграў толькі адзін матч рэйтынгавага ўзроўню ў кар'еры ў кваліфікацыі да Шанхай Мастэрс[65], аформіў сэнчуры-брэйк у 123 балы ў дзявятым фрэйме, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, пасля чаго выйграў тры стартавыя партыі другой сесіі і павялічыў свой адрыў да чатырох фрэймаў. Джо Свэйл пакінуў за сабой тры наступныя партыі, зрабіўшы лік 7:8, але больш не набраў ніводнага ачка ў той час, як яго апанент давёў паядынак да перамогі з лікам 10:7 і выйшаў у наступны раўнд[66]. У яшчэ адным матчы першага раўнда сышліся два тайскія снукерысты Цепчая Ун-Ну, які займаў 35-е месца ў рэйтынгу[3], і Акані Сангсермсавад, які стаў прафесіяналам у 2015 годзе, але да гэтага не правёў ніводнага матча на рэйтынгавых турнірах[67]. 20-гадовы Сангсермсавад упэўнена пачаў матч, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, але яго апанент, які дайшоў да паўфіналу International Championship у канцы 2015 года[68], здзейсніў тры паўсоценныя серыі і скончыў сесію з лікам 5:4 на сваю карысць. Малады снукерыст працягваў напружаную барацьбу і ў другой частцы матча, выйшаўшы наперад з лікам 8:6 і соценным брэйкам у 105 балаў, але 30-гадовы Ун-Ну перахапіў ініцыятыву і перамог у вырашальнай партыі паядынку — 10:9[69]. 45-ы сеяны Цянь Пэнфэй з Кітая гуляў супраць 21-гадовага Хусэйна Вафаі з Ірана. Іранскі снукерыст, які займаў 97-е месца ў рэйтынгу[3], больш паспяхова пачаў паядынак, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, а пры ліку 6:6 у другой сесіі выканаў сэнчуры-брэйк у 110 балаў, пазней выйшаўшы наперад з лікам 8:6, і давёў матч да перамогі з лікам 10:7[70], выйшаўшы ў другі раўнд на Кена Доэрці. Апошнім матчам, які завяршыўся ў другі гульнявы дзень была напружаная гульня паміж Сцюартам Кэрынгтанам і Хамадам Міа. Кэрынгтан, які дэбютаваў у Крусібле ў 2015 годзе[71], скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, а ў пачатку другой паловы паядынку выканаў соценную серыю ў 105 ачкоў і давёў перавагу да ліку 7:4, але яго 22-гадовы апанент, які знаходзіўся ў статусе аматара, пакінуў за сабой пяць фрэймаў запар і павёў з лікам 9:7, пасля чаго 25-гадовы Кэрангтан, які займаў 61-ы нумар у рэйтынгу[3], здзейсніў камбэк, выйграўшы тры апошнія партыі з брэйкам у 100 ачкоў і здабыўшы пуцёўку ў другі кваліфікацыйны раўнд[72].
У 112 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету гульцы аформілі 132 соценныя серыі, што на 49 сэнчуры больш, чым у такой жа колькасці матчаў у 2015 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 845 брэйкаў (на 60 брэйкаў больш, чым у мінулым годзе), што ў сярэднім азначае каля 7,5 паўсоценных серый у матчы.
Лідарамі па колькасці соценных серый сталі Алістэр Картэр, Джымі Робертсан і Напон Саенхам, якія зрабілі па 5 сэнчуры-брэйкаў і з якіх толькі Картэр прайшоў кваліфікацыю. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі Алістэр Картэр і Сяа Гадун (па 21 брэйку), а таксама Раян Дэй і Джымі Робертсан (па 20 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў кваліфікацыі, роўны £1000, атрымаў Цепчая Ун-Ну, які аформіў серыю ў 144 балы ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць Энтані Мак-Гіла.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі ў кваліфікацыі чэмпіянату. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.