Мэцью Стывенс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Стывенс .
Мэцью СтывенсСнукер
англ. : Matthew Stevens
Дата нараджэння:
11 верасня 1977 (1977-09-11 ) [ 1] (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Уэльс
Вядучая рука:
правая
Прафесійная кар’ера:
1994—...
Найвышэйшы рэйтынг:
4 (09.05.2005 –10.05.2006 )
Цяперашні рэйтынг:
46 (4 красавіка 2016)
Прызавыя грошы:
> £2,300,000
Найвышэйшая серыя:
147 (PTC 2011/2012 – Этап 12 )
Колькасць соценных серый:
274
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:
1
Іншыя прафесійныя турніры:
6
Чэмпіянат свету:
фінал (2000 , 2005 )
Мэцью Стывенс (англ. : Matthew Stevens ; нар. 11 верасня 1977 , Кармартэн , Уэльс ) — валійскі прафесійны гулец у снукер . Двухразовы фіналіст чэмпіянату свету (2000 , 2005 ), пераможца Мастэрс 2000 года і чэмпіянату Вялікабрытаніі 2003 года . Былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006 ), з сезона 1999/2000 да сезона 2006/2007 і з канца сезона 2010/2011 да восені 2013 года ўваходзіў у топ-16. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету ). У 2011 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю .
Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў сезоне 1995/1996 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і перамог на турніры Benson & Hedges Championship , у выніку чаго патрапіў на найбуйнейшы запрашальны турнір Мастэрс . У сезоне 1997/1998 дайшоў да паўфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі і да чвэрцьфіналу свайго дэбютнага розыгрышу чэмпіянату свету , а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі . У сезоне 1999/2000 дэбютаваў у топ-16, перамог на Мастэрс і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і свайго першага фіналу чэмпіянату свету , дзе саступіў Марку Уільямсу (16:18). З 2001 па 2004 гады яшчэ тройчы даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах свету і выйграў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2003 года , а ў 2005 годзе ў другі раз выйшаў у фінал сусветнага першынства , дзе саступіў Шону Мёрфі (16:18), падняўшыся на найвышэйшае для сябе чацвёртае месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне . Пасля страты формы з 2007 да 2010 года вярнуўся ў топ-16 у канцы сезона 2010/2011 і выйшаў у свой восьмы і апошні рэйтынгавы фінал на World Open 2013 года , але не здолеў выйграць другі тытул рэйтынгавага ўзроўню ў кар’еры.
У агульнай колькасці займаў чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч адзінага рэйтынгавага спаборніцтва, выйграў яшчэ шэсць нярэйтынгавых турніраў. Апроч таго, у складзе зборнай Уэльса перамог на кубку нацый у 1999 годзе і дайшоў да фіналу ў 2000 годзе , а таксама разам з Маркам Уільямсам дайшоў да паўфіналу кубку свету 2011 года . За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 250 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Зноскі
Спасылкі
Больш за 30 20—30 10—19 5—9 2—4 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 10 снежня 2023 .
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру
Статыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.