У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Форд .
Том Форд (англ. : Tom Ford ; нар. 17 жніўня 1983 , Глен Парва , графства Лестэршыр , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Пераможца двух нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC і фіналіст рэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2016 года . Аўтар трох максімальных брэйкаў .
Стаў прафесіяналам у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў. У 2003 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі , а ў 2005 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку Мальты . У 2010 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету , саступіўшы Марку Алену ў першым матчы (4:10), а таксама здабыў свой першы прафесійны тытул на турніры серыі PTC у Шэфілдзе . У сезоне 2011/2012 выйграў свой другі нізкарэйтынгавы тытул на этапе PTC у Шэфілдзе і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу , дзе нязменна трымаўся да сакавіка 2014 года, а ў наступным сезоне ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры серыі PTC . У сезоне 2013/2014 у трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 21-е месца ў рэйтынгу , а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету , дзе ў першым раундзе саступіў Джаду Трампу (8:10). У канцы 2015 года ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі , а ў 2016 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на Пол Хантэр Класік , дзе саступіў Марку Сэлбі (2:4).
У агульнай колькасці займаў 21-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза)
Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Перамога
1
8 жніўня 2010
Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3 , Шэфілд , Англія
Лісоўскі, Джэк Джэк Лісоўскі
4:0
Перамога
2
19 снежня 2011
Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11 , Шэфілд , Англія
Гоўлд, Мартын Мартын Гоўлд
4:3
Параза
1
2 жніўня 2015
Адкрыты чэмпіянат Рыгі , Рыга , Латвія
Хокінс, Бары Бары Хокінс
1:4
Параза
2
28 жніўня 2016
Пол Хантэр Класік , Фюрт , Германія
Сэлбі, Марк Марк Сэлбі
2:4
Зноскі
Спасылкі
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
14 11 8 6 5 4 3 2 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.