Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2003 (англ.: British Open 2003) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 16 лістапада 2003 года ў Brighton Centre, у Брайтане, Англія. Турнір стаў 25-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Брытаніі, які быў заснаваны ў 1980 годзе пад назвай залатога кубку Брытаніі і з 1985 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £470,000, з якіх £52,000 атрымаў пераможца.