Чэмпіянат свету 2012 (англ.: World Snooker Championship 2012, таксама вядомы як Betfred.com World Snooker Championship 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2012 году на арэне «Крусібл», у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 78-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Betfred у чарговы раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1,152,500, з якіх £250,000 атрымаў пераможца.