Players Tour Championship 2015/2016 — серыя снукерных турніраў, якая пачалася 29 ліпеня 2015 года і скончылася 27 сакавіка 2016 года ў Еўропе і Азіі. У гэтым сезоне турніры, якія праходзілі на тэрыторыі Еўропы, сфармавалі "Еўрапейскі тур", а турніры, якія праходзілі ў Кітаі, сфармавалі "Азіяцкі тур". Турніры серыі мелі нізкарэйтынгавы статус, а апошні, Гранд-фінал PTC, быў рэйтынгавым турнірам.
Паводле асобнага рэйтынгу выступаў на турнірах серыі вызначаліся ўдзельнікі Гранд-фіналу. 24 месцы ў фінальным рэйтынгавым спаборніцтве атрымалі снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу еўрапейскага тура. Яшчэ 2 месцы атрымалі лідары рэйтынгу азіяцкага тура (фактычна фіналісты адзінага турніру ў Азіі). Астатнія 6 месцаў ў фінальным турніры атрымалі астатнія снукерысты, якія мелі найбольшую колькасць ачкоў у сумесным рэйтынгу еўрапейскага і азіяцкага тураў. Апроч таго, паводле рэйтынгу PTC снукерысты атрымлівалі месцы ў мэйн-туры на наступныя два сезоны. Іх атрымалі 8 снукерыстаў, якія пакідалі мэйн-тур па выніках сезона і займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу еўрапейскага тура, і 2 снукерысты, якія пакідалі мэйн-тур і займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкага тура.
Легенда
КТ
Колькасць згуляных турніраў
М
Месца ў рэйтынгу
Кваліфікаваліся ў Гранд-фінал праз рэйтынг ЕТ
Кваліфікаваліся ў Гранд-фінал праз рэйтынг АТ
Кваліфікаваліся ў Гранд-фінал праз сумесны рэйтынг