Аграгарадок
Журавічы
Журавічы на карце Беларусі ±
Жура́вічы [ 1] (трансліт. : Žuravičy , руск. : Журавичи ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці . Уваходзіць у склад Журавіцкага сельсавета . Размешчаны за 55 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў —Жлобін ), за 102 км ад Гомеля . Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе 246 Доўск —Слаўгарад [ 2] .
Гісторыя
Выяўленыя паблізу курганы жалезнага веку сведчаць аб засяленні гэтых мясцін з далёкай старажытнасці[ 2] .
Па пісьмовых крыніцах вядома з XV ст. як вёска Жоравічы ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ , шляхецкая ўласнасць[ 2] . У 1668 годзе маёнтак ва ўладанні ў рэчыцкага войскага Станіслава Міхала Юдзіцкага [ 3] .
У 1720 годзе пабудаваны драўляны касцёл, які ў канцы XVIII ст. быў перабудаваны (не захаваўся)[ 2] .
У складзе Расійскай імперыі
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі . У 1799 годзе ва ўладанні Дзерналовічаў , потым Вішчынскіх [ 2] .
У вайну 1812 года каля Журавіч адбываліся сутычкі французскіх войск з атрадамі расійскага генерала Ф. Ф. Эртэля [ 2] .
У XIX ст. мястэчка, штогод праводзіліся 4 кірмашы , на якіх у 1861 годзе было прададзена тавараў на 54 000 рублёў. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Кармы ў Новы Быхаў . У 1826 годзе уладанне памешчыцы Пузаноўскай. У 1838 годзе 114 двароў. З 1848 года дзейнічала 1-класнае прыходскае вучылішча[ 2] .
У 1860 годзе працавалі царква, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя школы, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні . Побач складвалася сяленне Новыя Журавічы (7 двароў, 47 жыхароў), уладанне памешчыцы Хмызоўскай. З 1872 года дзейнічала крупарушка[ 2] .
З 1880 года ў фальварку працавала сукнавальня [ 2] .
У 1883 годзе адкрыта аптэка. З 1884 года дзейнічала народнае вучылішча , якое ў 1901 годзе на Мінскай юбілейнай выставе ўдастоена пахвальнага ліста. У 1892 і 1900 гг. пабудаваны 2 вінакурні . У 1907 годзе паштовае аддзяленне адкрыла прыём тэлеграм, з 1908 года дзейнічала пазыка-ашчадная каса. У 1911 годзе адкрыта бібліятэка пры школе[ 2] .
Пры савецкай уладзе
З 1924 года працаваў ветэрынарны пункт. З 17 ліпеня 1924 года да 8 ліпеня 1931 года і з 5 красавіка 1935 года да 17 снежня 1956 года цэнтр Журавіцкага , з 12 лютага 1935 года да 5 красавіка 1935 года Доўскага раёнаў . З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Журавіцкага, з 8 ліпеня 1931 года Кармянскага, з 12 лютага 1935 года Доўскага, з 5 красавіка 1935 года Журавіцкага, з 17 снежня 1956 года Рагачоўскага раёнаў Магілёўскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці . У 1930 годзе арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніка», потым — калгас «XVI партз’езд», працавалі З кузні , шавецкая, кравецкая і торфаздабываючая арцелі, нафтавы млын, гантарэзка, вятрак, 4 крупарушкі, ваўначоска і сукнавальня[ 2] .
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны знішчальны батальён (180 чал.), які далучыўся да часцей Чырвонай Арміі . 14 жніўня 1941 года вёска занята нямецкімі войскамі. У лістападзе 1941 года акупанты расстралялі тут 400 ваеннапалонных. У 1941 годзе і лістападзе 1943 года карнікі спалілі 167 двароў і загубілі 130 жыхароў. Вызвалена 26 лістапада 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 133 землякі[ 2] .
У часы незалежнасці
Цэнтр калгаса «12 гадоў Кастрычніка». Станам на 2005 год тут размешчаны льнозавод, малочны завод, млын , нафтабаза , пякарня , механічная майстэрня, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа , Дом культуры , бібліятэка , бальніца , аптэка , дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, сталовая , 7 магазінаў . У лютым 1986 года ў Доме культуры адкрыты музей драматурга, народнага пісьменніка БССР А. Макаёнка [ 2] .
Планіроўка
Планіровачна складаецца з 7 крыху выгнутых вуліц шыротнай арыентацыі, перакрыжаваных мерыдыянальнымі вуліцамі. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу[ 2] .
Насельніцтва
XIX стагоддзе :
1826 год — 1066 жыхароў[ 2] ;
1860 год — 185 двароў, 1203 жыхары, у сяленні Новыя Журавічы год — 7 двароў, 47 жыхароў[ 2] ;
1880 год — 220 двароў, 2179 жыхароў, у тым ліку 551 праваслаўны, 10 каталікоў, 1618 іўдзеяў[ 4] ;
1896 год — 356 двароў[ 2] ;
XX стагоддзе :
1905 год — 3200 чалавек[ 5] ;
1940 год — 434 двары, 1646 жыхароў[ 2] ;
1959 год — 1627 жыхароў[ 2] ;
1994 год — 1041 жыхароў[ 6] .
XXI стагоддзе :
2004 год — 361 гаспадарка, 992 жыхары[ 7] .
Славутасці
Страчаная спадчына
Журавіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU ).
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Журавічы // Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі , 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6 .
↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
↑ Krzywicki J. Żurawicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.) . — Warszawa, 1895. — S. 859.
↑ Васькова А. Журавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1996. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2 . С. 376.
↑ Васькова А. Журавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1996. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2 .
↑ Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі , 2005.
↑ https://www.bjela.org/dr-samuel-dinin
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Пасёлкі Вёскі