Дварцовая плошча (руск.: Дворцовая площадь, з 1918 да 1944 плошча Урыцкага) — галоўная плошчаСанкт-Пецярбурга, асноўнае звяно ў сістэме ансамбляў цэнтра горада. Архітэктурны ансамбль плошчы ўзнік у другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзя.
Пачатак фармаванню плошчы паклала будаўніцтва Зімняга палаца (1754-62, архітэктар Б. Ф. Растрэлі). У канцы 18 ст. паўднёвы бок плошчы быў рэканструяваны па праекце Ю. М. Фельтэна, які вызначыў яе дугападобную форму, канчаткова замацаваную будаўніцтвам грандыёзнага ампірнага будынка Галоўнага штаба (1819-29, архітэктар К. І. Росі), з двайной трыўмфальнай аркай, увянчанай манументальнай калясніцай. Арка Галоўнага штаба разам з Аляксандраўскай калонай у цэнтры плошчы надалі ёй ўрачысты, трыўмфальны характар. З усхода плошча абмежавана будынкам штаба гвардзейскага корпуса (1837-43, архітэктар А. П. Брулоў), а з захада раскрытая ў бок былой Адміралцейскай плошчы, уключаючыся ў адзіную анфіладу плошчаў цэнтра горада.