Храм Лурдскай Божай Маці — каталіцкі храм у Ліцейнай акрузе Санкт-Пецярбурга. Пабудаваны ў 1903—1909 гадах для патрэб французскай каталіцкай абшчыны па праекце архітэктараў Л. М. Бенуа і М. М. Перацятковіча. Асвечаны 5 снежня (22 лістапада па старым стылі) 1909 года біскупам Янам Цепляком. З 1938 года па 1992 год храм заставаўся адзінай дзеючай каталіцкай царквой у Ленінградзе.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1