Вуліца Дойліда Росі (да 1923 Тэатральная) — вуліца ў Цэнтральным раёнеСанкт-Пецярбурга, названая ў гонар архітэктара Карла Росі. Злучае плошчу Астроўскага на Неўскім праспекце з плошчай Ламаносава на правым беразе р. Фантанка, утварае разам з імі ўрачысты парадны ансамбль. Вуліца унікальная сваім дакладным прытрымліваннем антычных канонаў — яе шырыня роўная вышыні будынкаў, якія яе ўтвараюць (22 метра), а даўжыня роўна ў дзесяць разоў больш — 220 метраў.
Гісторыя
У сярэдзіне 18 стагоддзя тэрыторыю займалі дваровыя пабудовы і сады сядзібаў Варанцоўскага палаца і Анічкава палаца, у канцы 18 стагоддзя частка тэрыторыі прададзеная пад забудову прыватным асобам.
Праектныя работы па рэканструкцыі раёна пачаты ў 1816 годзе Камітэтам для будынкаў і гідраўлічных работ.
У 1827 годзе спецыяльная камісія пры Кабінеце яго імператарскай вялікасці зрабіла ацэнку участкаў, на пачатку 1828 года зацверджаны распрацаваны Карлам Росі канчатковы праект забудовы і пачата пракладка вуліцы. Вуліцу ўтвараюць два 3-павярховых парадных працяглых корпуса, збудаваныя ў асноўным у 1828—1834, перспектыву яе замыкае будынак Александрынскага тэатра (адсюль першая назва вуліцы).
У дварах знаходзяцца будынкі, пабудаваныя і іншымі архітэктарамі. Так у 1890—1891 гады ў двары дома № 2 па праекце архітэктара А. Р. Гешвенда быў пабудаваны склад дэкарацый балетнай трупы Дырэкцыі імператарскіх тэатраў.
Зноскі
Літаратура
Горбачевич К. С., Хабло Е. П. Почему так названы? О происхождении названий улиц, площадей, островов, рек и мостов Санкт-Петербурга. — 4-е изд., перераб. — СПб.: Норинт, 1996. — С. 91. — 359 с. — ISBN 5-7711-0002-1.
Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
ул. Зодчего Росси // Городские имена сегодня и вчера: Петербургская топонимика / сост. С. В. Алексеева, А. Г. Владимирович, А. Д. Ерофеев и др. — 2-е изд., перераб. и доп. — СПб.: Лик, 1997. — С. 49. — 288 с. — (Три века Северной Пальмиры). — ISBN 5-86038-023-2.
Фомкин А. В. Два века «театральной» церкви. — СПб.: АРБ имени Вагановой, 2003.