Вуліца Чайкоўскага (з 1923 года; з 1762 па 1923 гады — Сергіеўская вуліца; да 1762 года — 2-я Артылерыйская вуліца) — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад набярэжнай ракі Фантанкі да Пацёмкінскай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад набярэжнай ракі Фантанкі.
Пракладзеная ў першай палове XVIII стагоддзя на тэрыторыі былой Ліцейнай (Артылерыйскай) слабады, адкуль і атрымала назву Артылерыйская. Пасля пабудовы тут у 1731 годзе Сабора Святога Сергія Усёй Артылерыі (дом 17) яна насіла назву Сергіеўскай. Сабор быў разабраны ў 1933 годзе. Частка будынка ўвайшла ў пабудаванае ў стылі канструктывізму Цэнтральнае адраснае бюро ГУУС і прыёмную УФСБ (цяперашні адрас — дом 6 па Ліцейным праспекце).
У 1923 годзе яна была пераназваная ў памяць пра кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага. Вялікі кампазітар жыў на гэтай вуліцы ў доме 41 у 1852—1853 гадах, а таксама вучыўся ў Імператарскім вучылішча правазнаўства (дом 1), які размяшчаўся на рагу набярэжнай Фантанкі і Сергіеўскай вуліцы.
Славутасці
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Вуліцы Санкт-Пецярбурга: Цэнтральны раён |
---|
Праспекты | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы | |
---|
Набярэжныя | |
---|
Бульвары | |
---|
Завулкі | |
---|
Праезды | |
---|
Лініі | |
---|
Алея | |
---|