Грамадзянская вайна ў Іспаніі (ісп.: Guerra Civil Española) — канфлікт з ліпеня 1936 года па красавік 1939 года паміж Другой Іспанскай Рэспублікай і апазіцыйнай ёй іспанскай ваенна-нацыяналістычнай дыктатурай пад правадырствам генерала Франсіска Франка, падтрыманага Італіяй, Германіяй і Партугаліяй, які ў выніку ваенных дзеянняў у рэшце рэшт ліквідаваў Іспанскую рэспубліку і зрынуў рэспубліканскі ўрад, які карыстаўся падтрымкай СССР, Мексікі і, у пачатку вайны, Францыі.
На гэтым фоне адбывалася нарастанне гвалту ў краіне, тэрактаў і сутыкненняў паміж правымі і левымі радыкаламі[2].
Значная частка афіцэраў стала праціўнікамі Рэспублікі яшчэ з першых месяцаў яе існавання ў Іспаніі. Галоўнай прычынай гэтаму паслужыла скарачэнне колькасці арміі і сродкаў на яе ўтрыманне пры новай уладзе. Так, у жніўні 1932-га частка вайскоўцаў распачала спробу путчу пад кіраўніцтвам генерала Хасэ Санхурха, якая скончылася няўдачай. А ў 1935 пад кіраўніцтвам таго ж Санхурха, які жыў у эміграцыі, быў створаны «Іспанскі ваенны саюз» (ІВС) — паўлегальнае аб’яднанне кансерватыўна настроеных афіцэраў. Сваёй мэтай ІВС паставіў «выратаванне Іспаніі», гэта значыць змену ўлады ў краіне шляхам ваеннага перавароту[3].
Ход падзей
17 ліпеня1936 года ў Іспанскім Марока і на Канарскіх астравах супраць рэспубліканскага ўрада выступіла група вайскоўцаў. На наступны дзень паўстанне ўспыхнула па ўсёй краіне. На бок мяцежнікаў усталі больш за 164 тыс. афіцэраў і вайскоўцаў. У самыя кароткія тэрміны яны ўзялі пад кантроль шэраг паўднёвых гарадоў, поўнач Эстрэмадуры, Галісію, Кастылію і Арагон — тэрыторыі з насельніцтвам 10 млн чалавек, на якой выраблялася 70 % аграрнай прадукцыі і знаходзілася 20 % прамысловых прадпрыемстваў. У Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі і іншых буйных гарадах паўстанне было задушана[4].
На чале паўстання стаялі Эміліа Мола і Франсіска Франка. Апошні ў верасні быў абраны галоўнакамандуючым і кіраўніком урада апазіцыі[4].
За жніўня і восені адбываецца інтэрналіяназацыя канфлікту. У верасні ў краіну для дапамогі рэспубліканцам быў накіраваны кантынгент савецкіх ваенных спецыялістаў[5]. Значным момантам стала з’яўленне ва ўрадавых войсках інтэрбрыгад — падраздзяленняў, сфармаваных з замежных добраахвотнікаў[6]. На бок нацыяналістаў, у сваю чаргу, адправілі баявыя фармаванні Трэці Рэйх і Італія.
Тым часам мяцежныя сілы развіваюць наступленне на поўнач да сталіцы краіны горада Мадрыда. У перыяд 1936—1937 гадоў яны здзейснілі некалькі спробаў авалодаць ім, але ўсе яны скончыліся няўдачай. Тым не менш апазіцыянеры мелі поспехі на іншых участках фронту: у лютым франкісты захапілі Малагу, у кастрычніку — Хіхон.
У 1938 годзе пазіцыі Рэспублікі прыкметна пахіснуліся як з-за шэрагу буйных паражэнняў, так і ўнутраных і знешніх цяжкасцей.
Ключавой праблемай стала палітызацыя арміі: камандаванне аддавала перавагу не прафесійным якасцям таго ці іншага камандзіра, а лаяльнасці да дзеючага рэжыму. У той жа час Рэспубліканская армія была арэнай барацьбы і інтрыг паміж рознымі левымі партыямі і групамі. Не мелася ў страі нават адзінства камандавання і дысцыпліны. З гэтымі праблемамі, аднак, не сутыкаліся войскі нацыяналістаў, што давала ім значную перавагу над праціўнікам[7].
Тым часам галоўны саюзнік Мадрыда СССР, не здолеўшы знайсці агульнай мовы са шматпартыйным кіраўніцтвам Іспаніі і расчараваўшыся ў канфлікце на фоне няўдач, скараціў аб’ёмы ваеннай дапамогі. Савецкія спецыялісты пакінулі краіну. Таксама пачалося расфармаванне інтэрбрыгад. Адсутнасць дастатковай замежнай падтрымкі негатыўна паўплывала на становішча спраў для Рэспублікі[5].
У снежні нацыяналісты разгарнулі наступленне на Каталонію, якую ўжо ў студзені ўзялі[8].
У сакавіку 1939 года ў Мадрыдзе адбыўся дзяржпераварот. Новы ўрад паспрабаваў заключыць мірнае пагадненне з франкістамі, але тыя ў адказ разгарнулі наступленне на тэрыторыі, што працягвалі кантраляваць рэспубліканцы. У рэшце рэшт паў сам Мадрыд, а 1 красавіка Франка абвясціў аб завяршэнні вайны.
Пасляваенная Іспанія
Пасля перамогі ў грамадзянскай вайне нацыяналісты стварылі аднапартыйнуюаўтарытарную дзяржаву пад фактычна абсалютным кіраўніцтвам Франка. Другая сусветная вайна пачалася неўзабаве пасля гэтага, і, хоць Іспанія была афіцыйна нейтральнай, яна паслала сваю Блакітную дывізію ў СССР у дапамогу немцам. Пасля паражэння дзяржаў Восі прагерманская пазіцыя ўрада прывяла да ізаляцыі краіны. Сітуацыя змянілася з пачаткам Халоднай вайны, на фоне якой моцная антыкамуністычная скіраванасць Франка натуральным чынам схіліла яго рэжым да ўступлення ў саюз са Злучанымі Штатамі.
У 1947 годзе Іспанія была абвешчана каралеўствам, але манарх не быў абвешчаны. Франка пакінуў за сабой права назваць імя чалавека, які павінен быць каралём, і наўмысна затрымліваў выбар з палітычных меркаванняў. Выбар, нарэшце, адбыўся ў 1969 годзе. Будучым каралём быў абвешчаны Хуан Карлас дэ Бурбон як афіцыйны пераемнік Франка. Аднак той абвясціў сябе пажыццёвым рэгентам.
↑ абИрина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
↑Всемирная история / В десяти томах. Под ред. Е. М. Жукова (гл. ред.) и др. /Академия наук СССР.— М.: Изд-во соц.-экономич. лит-ры.— Том IX.— 1962.— С. 342.
↑Ирина Лагунина, Виктор Черецкий.70-летие битвы на Эбро. Роль советских советников в испанской войне [дают интервью испанские историки и исследователи гражданской войны Рафаэль Пермуй (Rafael Permuy), Сесарь Видаль (César Vidal), Энрике Гутьеррес (Enrique Gutierrez)] // Радио Свобода : радиовещательная организация. — 12 июня 2008.