Моладзь народнага дзеяння, МНД (ісп.: Juventudes de Acción Popular, JAP) — радыкалізаванае моладзевае крыло CEDA, галоўнай каталіцкай партыі ў часы Другой Іспанскай Рэспублікі.
Гісторыя
Першапачаткова арганізацыя была створана ў 1933 годзе як аддзяленне «Народнага дзеяння». Яе заснавальнікам і кіраўніком быў Хасэ Марыя Валентэ Сарыяна. У 1934-м ён выключаны з CEDA і JAP за сакрэтныя перамовы з Альфонса XIII. Сарыяна замяніў Хасэ Марыя Перэс дэ Лаборда.
Арганізацыя рабіла ўпор на спартыўную і палітычную дзейнасць. У ёй была ўласная двухтыднёвая газета. Прыкметна, што ўнутраныя пытанні ніколі не ставіліся на галасаванне, бо JAP прыдтрымлівалася пазіцый антыпарламентарызму[3]. Арганізацыя падвергнулася працэсу фашызацыі, а яе члены (джапісты) падзялялі таварыскія адносіны з асноўнымі фашысцкімі і рэакцыйнымі арганізацыямі[4]. Яны насілі зялёныя кашулі і выкарыстоўвалі салют, які імітаваў фашысцкі прывітанне, часткова падымаючы руку. Джапісты стварылі моцны культ вакол фігуры лідара CEDA Хасэ Марыя Хіль-Роблеса[5].