Барыс Іванавіч Луцэнка Выступленне Барыса Луцэнка на адкрыцці арт-праекта «Разумны метал» у Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка 2014 года.
Імя пры нараджэнні
руск. : Борис Иванович Луценко
Дата нараджэння
16 верасня 1937 (1937-09-16 )
Месца нараджэння
Дата смерці
5 лютага 2020 (2020-02-05 ) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
рэжысёр , сцэнарыст
Тэатр
Член у
Прэміі
Узнагароды
IMDb
ID 7767125
Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Луцэнка .
Бары́с Іва́навіч Луцэ́нка (16 верасня 1937 , Майкоп , РСФСР — 5 лютага 2020 [ 1] , Мінск , Беларусь ) — беларускі тэатральны рэжысёр , народны артыст Беларусі (1995 ).
Біяграфія і творчасць
Юнацтва і маладосць
Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў Майкопе (Краснадарскі край , РСФСР [ 2] ), у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне . Працаваў інжынерам-тэхнолагам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатр , ставіў спектаклі і адначасова іграў на сцэне.
Па сканчэнні курсаў акцёрскага майстэрства пры Доме ветэранаў у Рузе стаў рэжысёрам сызранскага тэатра. У 1962 —1967 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце . З 1970 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў [ 3] .
Купалаўскі тэатр (1967—1973)
У 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатр імя Я. Купалы , дзе паставіў шэраг запамінальных спектакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага (1968 ), «Памяць сэрца» Аляксандра Карнейчука (1970 ), «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка (1971 ), «Раскіданае гняздо» (1972 ) і інш.
Рускі тэатр (1973—1981)
У 1973 —1981 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага . Паставіў «Макбет» Уільяма Шэкспіра (1974 ), «Трохграшовая опера» Бертальда Брэхта (1976 ), «Апошнія» Максіма Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» Імрэ Мадача (1979 ). Спектаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» сталі пераможцамі на міжнародным фестывалі ў Венгрыі (1979 ).
Купалаўскі тэатр (1981—1982)
У 1981 —1982 — рэжысёр Купалаўскага тэатра .
Партрэт Барыса Луцэнкі пэндзля Аляксея Кузьміча , 2001 год.
Тэатр-студыя кінаакцёра (1982—1991)
У 1982 —1991 — галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра . Найбольш удалыя спектаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» Уладзіміра Аро , «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» Аляксандра Чарвінскага (абедзве 1983 ), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Эдварда Олбі (1985 ), «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (1988 ) і «Генералы ў спадніцах» Жана Ануя (1990 ).
Рускі тэатр (з 1991)
У 1991 —2007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага . У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Перыяд 2003 —2004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опера кампазітара Аляксея Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах Аляксандра Пушкіна , спектаклі «Перад захадам сонца» Герхарта Гауптмана і «Паведамленне Марыі» Поля Кладэля .
З 2007 года — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага .
Ставіў спектаклі ў тэатрах Берліна , Вільнюса , Жэневы .
Зняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982 ). На Рэспубліканскім тэлебачанні ажыццявіў пастаноўку фільмаў-спектакляў «Зацюканы апостал » (1982 ) і «Вяртанне ў Хатынь» (1985 ).
Памёр 5 лютага 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках .
Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Арлоў У. Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва (недаступная спасылка) // Культура. 2007. Верасень.
Каляда А. А. Луцэнка Барыс Іванавіч// Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады). Мн.: Бел. дзярж. акад. мастацтваў, 2005. С. 30.
Луцэнка Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭН, 1999. С. 377.
Луцэнка Барыс Іванавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Т. 2. Мн., 2003. С. 32-33.