Імператар Балдуін I Фландрскі, граф Балдуін IX Фландрскі, граф Бадуэн VI дэ Эно, (фр.: Baudouin IX de Flandre, Baudouin VI de Hainaut) (1171—1205, Балгарыя) — славуты фламандскі феадал, які аб’яднаў пад сваім скіпетрам Фландрыю і Эно; крыжак, імператар Лацінскай імперыі. Сын графа ЭноБадуэна V і Маргарыты I Эльзаскай, графіні Фландрскай, якая атрымала ў спадчыну Фландрыю пасля смерці свайго бяздзетнага брата Філіпа Эльзаскага. Граф Эно як Бадуэн VI і граф Фландрыі як Балдуін IX, тое і іншае з 1195 года.
У 1186 годзе жаніўся на Марыі (1174—1204), дачцэ графа Генрыха I Шампанскага. Атрымаў ў спадчыну Фландрыю пасля смерці маці 15 лістапада 1195 г. і Эно — пасля смерці бацькі 18 снежня таго ж года. Хоць прынёс амаж французскаму каралю Філіпу Аўгусту, але высунуў прэтэнзіі на землі (у прыватнасці, Артуа), перададзеныя французскай кароне ў якасці пасагу яго сястры Ізабелы, першай жонкі гэтага караля. У сувязі з гэтым аказваў падтрымку англійскім праціўнікам Філіпа, каралям Рычарду Львінае Сэрца і Іаану Беззямельнаму. Паводле дагавора з Філіпам Аўгустам у Пероне ў 1200 г. Балдуін вярнуў сабе частку земляў Артуа.
Пасварыўся з балгарскім царомКалаянам. 14 красавіка 1205 года лаціняне пацярпелі паражэнне недалёка ад Адрыянопаля, і Балдуін патрапіў у палон да балгараў.
Памёр у канцы 1205 года ў зняволенні ў Тырнава, Балгарыя.
У сярэднявечнай балгарскай сталіцы Тырнава дагэтуль захавалася крапасная брама, якія носяць назва «Фрэнская брама». Лічыцца, што недалёка ад яе знаходзілася вежа, у якой жыў да канца сваіх дзён захоплены лацінскі імператар.