Філіп II Тарэнцкі (1329 — 25 лістапада 1374) — князь Тарэнцкі і Ахейскі, тытулярны імператар Канстанцінопаля (як Філіп III).
Біяграфія
Філіп II быў малодшым сынам Філіпа I Тарэнцкага і яго жонкі Кацярыны дэ Валуа-Куртэнэ, тытулярнай імператрыцы Канстанцінопаля. Пасля пакарання смерцю ў 1348 годзе яго стрыечнага брата Карла Філіп II атрымаў у спадчыну яго тытул герцага Дураца.
У красавіку 1355 года Філіп ажаніўся з Марыяй Калабрыйскай, дачкой Карла Калабрыйскага і Марыі Валуа. Пасля смерці ў 1364 годзе старэйшага брата Роберта Філіп атрымаў у спадчыну прэтэнзіі на тытул імператара Канстанцінопаля.
У 1364 годзе Марыя Калабрыйская сканала, і ў 1370 годзе Філіп ажаніўся паўторна — з Лізаветай Славонскай, якая з’яўлялася спадчынніцы венгерскага трона. У 1373 годзе ён адмовіўся ад сваіх правоў на Ахейскае княства на карысць старэйшай сястры сваёй першай жонкі, неапалітанскай каралевы Джаванны I.
Філіп сканаў 25 лістапада 1374 года ў Тарэнце. У сувязі з тым, што ўсе яго дзеці памерлі маладымі, яго спадчыннікам стаў сын старэйшай сястры Жак дэ Бо.
Сям’я і дзеці
У Філіпа і Марыі Калабрыйскай было пяцёра дзяцей:
- Філіп (1356)
- Карл (1358)
- Філіп (1360)
- (1362)
- (1366)
У Філіпа і Лізаветы быў адзін сын:
|
---|
Кіруючыя імператары (1204–1261) | | |
---|
Тытулярныя імператары (1261—1383) | |
---|