Маркіян меў нязнатнае паходжанне; адрозніўшыся ў баях, з простага воіна стаў военачальнікам і сенатарам. Пасля смерці імператара Фэадосія II быў узведзены на прастол сястрой апошняга, Пульхерыяй, якая выйшла за яго замуж. Ён меў мужнасць адмовіць гунскаму правадыру Атыле ў даніне, заявіўшы яму праз паслоў, што «золата ў яго для сяброў, для ворагаў жа жалеза». Пры ўварванні гунаў у Італію ў 452 годзе Маркіян паслаў дапаможныя войскі для падтрымкі заходне-рымскага імператара Валентыніяна III. У 452 годзе Маркіян адбіў напады на Сірыю і Егіпет, а ў 456 годзе на каўказскай мяжы здушыў паўстанне цара ЛазікіГубаза I[2].
У 455 годзе Маркіян прызнаў Авіта заходне-рымскім імператарам. Маркіян быў справядлівым і энергічным кіраўніком, імкнуўся палегчыць фіскальныя цяжар народа. Ім быў скліканы ў 451 годзе Чацвёрты ўсяленскі сабор у Халкідоне. Памёр у 457 годзе.