Леў нарадзіўся ў Дакіі[1]. Пагаворвалі нават што ў маладосці ён быў простым мясніком, і ў сталіцы доўгі час паказвалі ахвотнікам крамку, у якой Леў гандляваў мясам са сваёй жонкай Верынай. Пазней ён, аднак, камандаваў войскамі і кіраваў Сілімбрыяй.
Калі памёр імператар Маркіян, вайскаводы Аспар і Ардавурый (бацька і сын) узвялі Льва, які служыў у іх куратарам, на візантыйскі прастол. Яны спадзяваліся, што будуць за яго кіраваць імперыяй, але жорстка пралічыліся[2]. У 463 годзе паміж імі адбыўся сур'ёзны разлад. Леў заклікаў да сябе на дапамогу ісаўрыйскіх федэратаў і наблізіў да сябе іх вайскавода, нейкага Тарасікадзісу Русумвладзеота, якому ён даў імя Зянона і выдаў за яго сваю дачку Арыядну.
Ардавурый вырашыў падпарадкаваць сабе ісаўраў, жадаючы падарваць уладу імператара. Але план яго быў раскрыты, і Леў загадаў забіць Аспара і яго сыноў (Ардавурыя ў тым ліку). Сам Зянон быў прызначаны вайскаводам Усходу. Аднак падданыя Льва недалюблівалі Зянона і былі настроены супраць яго. Леў, паміраючы, абвясціў імператарам свайго ўнука, сына Зянона і Арыядны, Льва II.
Леў сканаў 18 студзеня474 года. Па словах Малха, Леў быў самым шчаслівым з цароў. Ён быў грозным як да падданых, так і варвараў. Аднак ён адрозніваўся прагай да грошай; у шматлікіх сваіх падданых адняў маёнткі і ўвёў цяжкія для народа падаткі[3] .