У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Краўчанка.
Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.
Біяграфічныя звесткі
Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.
Асабістыя рэкорды
Дзесяцібор’е
Дысцыпліна
|
Вынік
|
Горад
|
Дата
|
100 м |
10,86 |
Гётцыс |
26.05.2007
|
400 м |
47,17 |
Таланс |
22.09.2007
|
1500 м |
4.24,44 |
Гётцыс |
28.05.2006
|
110 м з/б |
13,93 |
Мінск |
17.05.2007
|
Вышыня |
2,22 |
Цюрых |
12.08.2014
|
Шост |
5,20 |
Хенгела |
29.06.2008
|
Даўжыня |
7,90 |
Гётцыс |
26.05.2007
|
Ядро |
15,19 |
Цюрых |
12.08.2014
|
Дыск |
45,48 |
Барселона |
29.07.2010
|
Дзіда |
68,11 |
Цюрых |
13.08.2014
|
Дзесяцібор'е |
8617 |
Гётцыс |
27.05.2007
|
Сямібор’е
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].
Зноскі
Спасылкі