Аляксандр Мікалаевіч Курловіч (28 ліпеня1961 г, Гродна — 6 красавіка2018) — савецкі і беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987). Узначальваў Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Гродзенскай вобласці.
Дасягненні
Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988 і 1992) у суперцяжкай вагавой катэгорыі, чатырохразовы чэмпіён свету (1987, 1989, 1991, 1994), двухразовы чэмпіён Еўропы (1989, 1990), пераможца Кубка свету (1994), пераможца Гульняў добрай волі (1990).
Устанавіў 12 сусветных рэкордаў.
Узнагароды, ганаровыя званні
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
У 1984 годзе пасля выяўлення на канадскай мытні анабалічных стэроідаў, Аляксандр Курловіч быў пазбаўлены звання «Заслужаны майстар спорту», але пазней атрымаў яго ізноў.
Ушанаванне памяці
У яго гонар заснаваны міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы Alexander Cup[5]
↑pressball.by(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 9 красавіка 2019.
Літаратура
Курловіч Аляксандр Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 412. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.