Альфонса VI Храбры (ісп.: Alfonso VI el Bravo; 1043 — 30 чэрвеня1109) — кароль Леона ў 1065—1072 гадах і аб’яднанага каралеўства Леона і Кастыліі з 1072. Сын Фердынанда I і Санцыі Леонскай.
Гісторыя
Пасля смерці бацькі Альфонса атрымаў па завяшчанні Леон і Астурыю. У 1067 годзе пачалася вайна паміж ім і яго старэйшым братам Санча II; апошні разбіў яго ў дзвюх бітвах — пры Льянтадзе і Гальпехары. У другой бітве Альфонса патрапіў у палон, і брат зняволіў яго ў адным са сваіх замкаў. Праз некаторы час Альфонса атрымалася бегчы, і ён знайшоў прытулак пры двары Таледскага эміра. Даведаўшыся ў 1072 годзе пра смерць Санча II, Альфонса тайна з’ехаў з Таледа, і быў абвешчаны каралём Кастыліі. Малодшага брата, які кіраваў Галісіяй, ён зманам захапіў у палон і трымаў у строгім зняволенні да самай яго смерці. Такім чынам, Альфонса авалодаў усёй бацькаўскай дзяржавай: Кастыліяй, Леонам і Галісіяй.
Скарыстаўшыся тым, што эмірСевільіаль-Мутамід дапамагаў Гарсіі, Альфонса распачаў супраць яго вайну. Эміру атрымалася прадухіліць нашэсце хрысціян толькі абяцаннем выплачваць вялікую даніну. У 1082 годзе, абвінаваціўшы мусульман у затрымцы даніны Альфонса падступіў да Севільі і тры дні абложваў яе. Неўзабаве пасля гэтага таледцы выгналі з горада эміра аль-Кадзіра. У 1084 годзе Альфонса вярнуў яму Таледа, запатрабаваўшы за гэта павелічэнне даніны і перадачы некаторых крэпасцяў. У наступным годзе, сабраўшы вялікае войска, Альфонса ў другі раз падступіў да Таледа. Пасля нядоўгай аблогі аль-Кадзір пагадзіўся капітуляваць. 25 мая 1085 года Альфонса ўрачыста заехаў у старажытную сталіцу вестгоцкага каралеўства. Напалоханыя поспехамі Альфонса, іспанскія эміры заклікалі на дапамогу правадыра афрыканскіх альмаравідаўЮсуфа. У кастрычніку 1086 года ў бітве ля Залакі ён нанёс Альфонса цяжкую паразу. Хрысціяне панеслі велізарныя страты. У 1090 годзе альмаравіды вымусілі кастыльцаў пакінуць Таледа. У 1108 годзе сын Юсуфа Алі разграміў кастыльцаў у бітве пры Уклесе. У гэтай бітве паў Санча, адзіны сын Альфонса. Страта гэта так патрэсла старога, што ён захварэў і неўзабаве памёр.
Пад ціскам папскага легата кардынала Рышара дэ Міё, насуперак жаданню клірыкаў і народа Альфонса VI на саборы ў Бургасе (1080 год) замяніў паўсюдна ўжываны ў набажэнстве масарабскі абрад на рымскі. Захаваў прывілей працягваць службы па масарабскаму чыну толькі 6 цэрквам Таледа і каралеўскай базіліцы Сан-Ільдэфонса ў Леоне.