30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 годы Фердынанд III жаніўся на Элізабэт Гогенштаўфен, дачцэ герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей.
Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
Фадрыке (верасень 1223—1277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X.
Феліпэ (снежань 1231—1274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і жаніўся на ёй.
У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III жаніўся другі раз на Жане, графіні Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей.