Каралём стаў пасля доўгай феадальнай смуты (1135—53). У барацьбе за ўмацаванне цэнтаралізаванай феадальнай дзяржавы апіраўся на рыцарства, гарады, вярхі вольнага сялянства, усталяваў мір у дзяржаве і дамогся роспуску баронскіх наёмных атрадаў. Пры ім закладзены асновы англійскай судова-адміністрацыйнай сістэмы, пачалося заваяванне Ірландыі.
Тытулы: герцаг Нармандыі (1150—1189), граф Анжуйскі, Турскі і Мэнкскі (1151—1189), герцаг Аквітаніі (1152—1189), кароль Англіі (1154—1189), суверэн Ірландыі (1171—1175).