Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня1491, Грынвіч — 28 студзеня1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».
Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.
Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.