Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй смерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандcкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Англіі, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца і Рычардам III.
Гаральд не быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але быў у сваяцтве з ёю. Яго сястра Эдыт Усэкская была жонкай Эдуарда Спаведніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дваром, ён быў стрыечным братам караля Свена II.
Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Уэсекса, а потым быў назначаны яшчэ і на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівеліна Гвінедскага — ўладара Уэльса — у 1062—1063 гадах. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спаведніка і па рашэнню Уітэнагемота на наступны дзень пасля смерці Эдуарда.
Лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.