ПапаАляксандр VІ надаў Фердынанду ды Ізабеле тытул Каталіцкіх манархаў (ісп.: Los Reyes Católicos). Па-іспанску каралева таксама вядомая пад імем Isabel la Católica.
Акрамя іншага кіраванне Ізабелы і Фердынанда стала вядома выгнаннем яўрэяў з Іспаніі, і пераўтварэннем інквізіцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасці сталі каталікі з яўрэйскім альбо маўрскім радаводам. Нягледзячы на гэта Ізабела сама, як і шмат хто з іберыйскага дваранства, мела продкаў-яўрэяў[крыніца?].
Біяграфія
Ізабела нарадзілася ў Мадрыгал дэ лас Альтас Торэс, Іспанія, 22 кастрычніка1451 года. Яе брат, Альфонса, нарадзіўся тры гады пазней за яе. Па смерці бацькі Ізабелы, Хуана II, у 1454 годзе, яе найшмат больш старэйшы зводны брат Энрыке ІV стаў каралём. Як толькі ён уступіў на трон, ён ізаляваў сваіх зводных брата і сястру ў Сеговіі, а мачаху ў Арэвала. Энрыке ІV, які не меў шлюбных стасункаў са сваёй першай жонкай, Бланкай Наварскай, з-за чаго гэты шлюб быў ануляваны, ізноў ажаніўся, гэтым часам з Жуанай Партугальскай, каб мець уласных дзяцей. Яго жонка нарадзіла дзіця, Хуану, прынцэсу Кастыльскую. Калі Ізабеле споўнілася 10 гадоў, яна і яе брат былі выкліканы да каралеўскага двара для больш пільнага кантролю. Падчас Бургасскай маніфестацыі кастыльская знаць выдвінула ўмовы каралю — Альфонса, брат Ізабелы, павінен стаць спадчынікам каралеўства. Энрыке пагадзіўся пры ўмове, што Альфонса возьме ў жонкі яго дачку Хуану, але неўзабаве перадумаў.
Знаць, маючы кантроль над Альфонса і сцвярджаючы, што ён адзіны законны спадчынік кароны, сутыкнуліся з войскам Энрыке ІV ў бітве пры Альмеда ў 1467 годзе. Бітва скончылася ў нічыю. Праз год, Альфонса памёр ва ўзросце 14 гадоў, і Ізабела стала надзеяў узбунтаванай знаці. Нягледзячы на шматлікія спробы Ізабела адмовілася ўзначаліць дваранства і прызнала Энрыке ІV каралём, які, у сваю чаргу, прызнаў Ізабелу законнай спадчыніцай, замест Хуаны, бацькоўства над якой было пад сумневам. У 1475 годзе Хуана выйшла замуж за свайго дзядзьку, караля Партугаліі, але іх шлюб быў ануляваны Папай Рымскім з прычыны блізкага радства. Энрыке спрабаваў выдаць замуж Ізабелу па сваім выбары, але яна адхіліла ўсе яго прапановы. Замест іх яна абрала Фердынанда, спадчыніка арагонскае кароны. Яны ажаніліся 19 кастрычніка1469 года ў Вальядалідзе.
Энрыке IV памёр 10 снежня1474 года. Ізабела дзейнічала хутка і разам з Фердынандам пачала рэарганізацыю каралеўскага двара. Тым часам Альфонса V, кароль Партугаліі, перайшоу мяжу і абвясціў Хуану, прынцэсу Кастыльскую, з якой ён папярэдне ажаніўся, законнай каралевай Кастыліі. Пачалася вайна за кастыльскую спадчыну. Фердынанд здолеў адбіць уварванне ў бітве пры Тора ў 1476 годзе. На працягу наступных чатырох гадоў Ізабела і Фердынанд прывялі да пакоры ўсе мяцежныя гарады, крэпасці і цэнтры ўлады, якія ўзніклі з цягам часу. У 1479 годзе памёр бацька Фердынанда, што зрабіла каралеўскую пару кіраўнікамі Арагона. У 1480 годзе Фердынанд і Ізабела склікалі Картэсы ў Таледа, дзе, пад іх кіраўніцтвам і кантролем, пяць каралеўскіх саветнікаў і 34 грамадскіх прадстаўнікоў выпрацавалі кодэкс законаў і эдыктаў, якія сталі падмуркам юрыдычнай сістэмы будучай Іспаніі, стварыўшы цэнтралізаваную ўладу і ўмовы для эканамічнай і юрыдычнай рэабілітацыі краіны. Часткай гэтых рэформаў стала стварэнне Інквізіцыі, якую Ізабела і Фердынанд разглядалі як яшчэ адзін інструмент для аб'яднання краіны. У 1483 годзе Томас Тарквемада стаў першым вялікім інквізітарам Іспаніі ў Севільі.
Напэўна, самым важным годам за ўвесь час кіравання Ізабелы стаў 1492, які знакаміты капітуляцыяй Гранады і завяршэннем Рэканкісты, экспедыцыяй Хрыстафора Калумба і выгнаннем яўрэяў з Іспаніі.
Ізабела і яе муж Фердынанд прынялі ад Папы Аляксандра VІ тытул Каталіцкіх манархаў нягледзячы на тое, што сама Ізабела з вялікім незадавальненнем ставілася да грамадскай палітыкі Папы Аляксандра. У гэты жа час Ізабела і Фердынанд пачалі палітыку духоўнага аб'яднання Іспаніі, намагаючыся прывесці краіну да адной рэлігіі - рымскага каталіцызму. Як частка гэтага працэсу Інквізіцыя атрымала статус сацыяльнага і рэлігійнага інстытута з вялікім уплывам на ўсю Іспанскую гісторыю. Як вынік паўстання 1499 года Гранадская дамова была скасаваная ў 1502 годзе, і мусульмане краіны былі пастаўленыя перад выбарам - хрышчэнне альбо выгнанне. Каля 200 тысяч яўрэяў пакінулі каталіцкую манархію і пасяліліся ў атаманскіх уладаннях, дзе стаўленне да іўдаізму было найшмат больш лепшым.
У апошнія гады Ізабелы Франсіска Хіменес дэ Сіснерас, спавядальнік Ізабелы, стаў архібіскупам Таледа і канцлерам каралеўства. Ён стаў ключавой фігурай у рэабілітацыі рэлігійных інстытутаў Іспаніі, заклаўшы падмуркі будучай Конррэфармацыі. У якасці канцлера, ён канцэтраваў у сваіх руках усё больш і больш улады і паўнамоцтваў.
Ізабела і яе муж стварылі імперыю і ў апошнія гады свайго кіравання былі занятыя палітыкай і адміністрацыяй. Абодвы Каталіцкія Манархі былі занепакоеныя пытаннем спадкаемства і прыклалі шмат намаганняў, каб прывязаць Іспанскую карону да іншых кіруючых дынастый Еўропы. У палітычным сэнсе ўсе іхнія перамовы, якія тычыліся шлюбаў іх дзяцей, былі скіраваныя на ізаляцыю асноўнага канкурэнта Іспаніі - Францыі, і аб'яднанне Іберыскага паўвострава. Да пачатку 1497 года ўсе часткі мазаікі, здавалася б, былі на сваім месцы: кронпрынц Хуан, ажаніўся з Маргарытай Аўстрыйскай, такім чынам устанавіўшы сувязі з Габсбургамі. Старэшая дачка Ізабелы, інфанта Ізабела, выйшла замуж за караля Партугаліі Мануэля І, а інфанта Хуана выйшла замуж за яшчэ аднаго Габсбургскага прынца, Філіпа Бургундскага. Аднак планы Ізабела наконт сваіх дзяцей не спраўдзіліся - прынц Хуан памёр наўзабаве пасля свайго вяселля. Каралева Партугаліі Ізабела памерла пры родах, а яе сын, Мігель, двумя гадамі пазней. Тытулы і ўладанні Ізабелы пасля яе смерці перайшлі да яе другой дачкі, Хуаны Вар'яткі. Ізабела памёрла ў Медзіна-дэль-Кампа ў 1504 годзе і была пахавана ў Гранадзе ў каралеўскім склепе.
Гл. таксама
Ісабеліна — архітэктурны стыль, названы ў гонар каралевы.