У Беларусі добра развіта сістэма дашкольнай адукацыі[крыніца?]. І хоць яна не з’яўляецца абавязковай, большасць дзяцей, перш чым пайсці ў школу, наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы.
Школьная адукацыя
Школьная адукацыя ў Беларусі пачынаецца з 6 гадоў і прадугледжвае два ўзроўні: агульная базавая і агульная сярэдняя. Курс базавай школы разлічаны на 9 гадоў, сярэдняй — на 11 гадоў. Паспяхова скончыўшы базавую школу, маладыя людзі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах, дзе адначасова атрымліваюць сярэднюю адукацыю і прафесійную падрыхтоўку. Жадаючыя могуць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю, прадоўжыўшы навучанне ў школе. Атэстат аб агульнай сярэдняй або сярэдне-спецыяльнай адукацыі — асноўны дакумент, які дае права на паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову.
У сістэме адукацыі Беларусі выкарыстоўваюцца дзве афіцыйныя мовы — руская і беларуская, а таксама польская і літоўская мовы.
Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
У Беларусі суадносіны студэнтаў і агульнай колькасці насельніцтва адны з самых высокіх у Еўропе. Прафесійную і навуковую падрыхтоўку студэнтаў ажыццяўляюць як дзяржаўныя, так і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы розных тыпаў:
класічныя ўніверсітэты;
профільныя ўніверсітэты і акадэміі;
інстытуты;
вышэйшыя каледжы.
Паступаючы ў вышэйшую навучальную ўстанову, будучы студэнт выбірае форму навучання, якая можа быць дзённай, вячэрняй або завочнай.
Праграма падрыхтоўкі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі разлічана ў асноўным на 5 гадоў. Студэнты дзённай формы навучання, якія займаюцца паспяхова, атрымліваюць стыпендыю. Усе выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў розных форм уласнасці атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору.
У Беларусі ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі, як дзяржаўныя, так і прыватныя, падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі.
У маі 2015 года Беларусь афіцыйна стала ўдзельнікам Балонскага працэсу — Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
У другой палове XIX стагоддзя адкрыты настаўніцкія семінарыі (Маладзечна, Полацк, Нясвіж, Свіслач), жаночыя епархіяльныя вучылішчы і царкоўна-настаўніцкія школы. Аднак узровень народнай асветы і колькасць пісьменнага насельніцтва заставаліся нізкія. У 1897 годзе на Беларусі пісьменных налічвалася 25,7 % (дзеці да 10 гадоў у разлік не браліся).
За пасляваеннае дзесяцігоддзе на Беларусі ажыццёўлена абавязковае пачальнае навучанне і пераход да усеагульнай 7-гадовай адукацыі, умацавана матэрыяльная база школ. Уведзеная на Беларусі ў 1950-я гады практыка выбару бацькамі мовы навучання дзяцей вяла да паступовага звужэння беларускай мовы ў агульнаадукацыйных школах. У канцы 1980-х гадоў у школах з рускай мовай навучання займалася ў 4 разы больш вучняў, чым у школах з беларускай мовай. Да канца 1970-х гадоў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У адпаведнасці са школьнай рэформай 1984 года ўводзілася 11-гадовая (4 + 5 + 2) усеагульная сярэдняя адукацыя, аднак на практыцы праблема поўнага ўсенавуча вырашалася з вялікімі цяжкасцямі.
Сучаснасць
Паводле закону «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991) адзінства і бесперапыннасць сістэмы адукацыі забяспечваюцца ўзгодненасцю навучальных планаў і праграм, пераемнасцю ступеняў і формаў навучання, стварэннем навучальных устаноў, якія аб’ядноўваюць розныя віды асветы. Закон устанавіў абавязковае базавае 9-гадовае навучанне.
Зноскі
↑На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.
↑На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.
Самусік А. Ф. «Арол над гняздом сваім» : вылучэнне настаўніцтва ў асобны від прафесійнай дзейнасці на беларускіх землях у XІI – XVIII стагоддзях // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия Е. Педагогические науки. — 2016. — № 7. — С. 2-11.
Самусік А. Ф. Станаўленне адукацыйнай справы на беларускіх землях ў XІV – сяр. XVI ст. // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага унiверсiтэта. Серыя 2. — 2008. — № 4. — С. 3-7.
Самусік А. Ф., Яноўскі А. А. Універсітэт Беларусі : Асэнсаванне і рэалізацыя яго ідэі ў гісторыка-палітычных рэаліях часу // Российские и славянские исследования : сб. научн. ст. Вып. 7. — Минск : БГУ, 2012. — С. 357-370.
¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы ² У асноўным у Азіі
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быць пастаўлены пад сумненне і выдалены. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.