Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл, АФЭФКС — кааліцыя ўзброеных груповак, якая стаіць на пазіцыях захавання федэралісцкага кіравання ў Эфіопіі. Супрацьстаіць ураду Абія Ахмеда Алі.
Стварэнне
У жніўні 2021 года лідар Народнага Фронту вызвалення Тыграя (НФВТ) Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачу Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з Вызваленчай арміяй Арома (ВАА) аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію[1].
Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп[2]. 5 лістапада было абвешчана, што альянс будзе складацца з дзевяці арганізацый[3].
Склад
На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі[3]:
Мэты
Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары[1].
Распад
31 студзеня 2022 года Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара абвясціў, што дыстанцуецца ад кааліцыі з-за абвінавачвання тыграйскіх сіл у забойстве мірных жыхароў у Афары[4]. 19 кастрычніка Народна-вызваленчы рух Бенішангула падпісаў мірнае пагадненне з рэгіянальным урадам і таксама выйшаў з альянсу[5]. 2 лістапада мірны дагавор з урадам Эфіопіі заключыў і Народны фронт вызвалення Тыграя[6]. У снежні пачаліся перамовы ўладаў з Дэмакратычнай партыяй Кімант[7].
Зноскі