Канфлікт у Ароміі — ваеннае супрацьстаянне паміж урадам Эфіопіі і нацыяналістычнымі рухамі народа арома. Канфлікт быў выкліканы забаронай манархічнага рэжыму Хайле Селасіе I на выкарыстанне мовы арома ў сферы адукацыі і ў адміністрацыйных пытаннях[8][9][10], а таксама дамінаваннем народа амхара[11][12][13]. Непасрэднай падставай да пачатку ўзброенай барацьбы стаў разгон уладамі грамадскага руху «Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама»[14].
Дзейнасць груповак
ФВА (1973—2018)
У 1973 годзе быў створаны Фронт вызвалення Арома (ФВА), які пачаў ўзброеную барацьбу супраць Хайле Селасіе I, а пасля яго падзення змагаўся з рэспубліканскімі рэжымамі. Першапачаткова баевікі дзейнічалі ў гарах Чэрчар[15]. У канцы жніўня 1974 года атрады паўстанцаў пакінулі свой апорны пункт у гарах і прасунуліся бліжэй да Гелемсо[16]. У той жа час ФВА даў свой першы буйны бой урадавай арміі (Бітва пры Тыро), які аднак скончыўся разгромам для баевікоў[17].
У 1980-х гадах колькасць групоўкі перавысіла 10 000 чалавек. Апалчэнцы былі дрэнна абсталяваны ў параўнанні з іншымі паўстанцкімі групоўкамі ў Эфіопіі таго часу, такімі як Фронт вызвалення народа Эрытрэі і Народны фронт вызвалення Тыграя[18]. Урад Эфіопіі выкарыстаў супраць мяцежнікаў тактыку «выпаленай зямлі», падпальваючы вёскі і уладкоўваючы масавыя расправы над мірным насельніцтвам. Армія ажыццявіла некалькі паспяховых засад і аперацый супраць баевікоў, ліквідаваўшы шэраг вядомых дзеячаў ФВА[18].
У 1990-я ўлады нанеслі сур’ёзнае паражэнне ФВА, што вымусіла групоўку перайсці ад класічнай тактыкі да партызанскай вайны[19]. У канцы 1990-х гадоў большасць лідараў паўстанцаў пакінула Эфіопію. Раёны, якія раней кантраляваліся апалчэнцамі, былі захоплены ўрадавай арміяй[20].
У 1985 годзе быў заснаваны Ісламскі фронт вызвалення Ароміі (ІФВА).
Першапачаткова групоўка вяла барацьбу супраць Дэрг і ФВА, а затым з 1991 — Народным фронтам вызваленняя Тыграя, якія захапілі ўладу ў краіне. Сутыкненні былі выкліканыя меркаванымі актамі сабатажу і агрэсіі тыграйцаў у дачыненні да арганізацыі.
Супрацьстаянне пачалося 18 студзеня 1992 года, калі два лідара ІФВА, Шэйх Абдэль Рахман Юсуф і Ізэльдян Махамед Ахмед, былі забіты лаялістамі ў Дырэ-Дауа. Яшчэ пяць чалавек былі паранены. Уласьі заявілі, што апалчэнцы не спынілт машыну на кантрольна-прапускным пункце і адкрылі агонь па сілавіках. Па сцвярджэннях групоўкі, здарэнне была спланаванай засадай.
У адказ на гэты і іншыя інцыдэнты баевікі пачалі ўзброеныя напады на эфіопскіх сілавікоў.
Упачатку 2000-х арганізацыя адмовілася ад ваеннай барацьбы і стала палітычнай партыяй[22].
25 ліпеня 2000, пасля пяці дзён перамоваў, ФВА і ІФВА падпісалі мірнае пагадненне, паклаўшы канец 20-гадовай міжфракцыйнай вайне[23].
ФПАЭ (2004)
У 2004 годе з тэрыторыі рэгіёну Гамбела ў Аромію ўварвалася групоўка «Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі» (ФПАЭ). Мяцежнікі пачалі набегі на Аромію пры актыўнай падтрымцы Эрытрэі. Аднак маштабы гэтых рэйдаў былі абмежаваныя, так як ФПАЭ не карыстаўся падтрымкай народа арома, нягледзячы на тое, што ў ім былі некаторыя прадстаўнікі народнасці[1].
ВАА (2018—2021)
У красавіку 2018 года групоўка «Фронт вызвалення Арома» заключае мірнае пагадненне з уладамі. Аднак частка членаў арганізацыі не прызнала дагавор і прадоўжыла ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома» (ВАА)[24]. Да красавіка 2020 года байцы гэтага руху забілі 700 мірных жыхароў[25][26].
У 2021 годзе супраць аромскіх баевікоў выступіла 22-я дывізія эрытрэйскай арміі, якая аказвала падтрымку ўладам Эфіопіі[27]. Увосень паўстанцы пераходзяць да актыўных наступальных дзеянняў. 31 кастрычніка яны бяруць Камісі і неўзабаве злучаюцца са сваімі тыграйскімі саюзнікамі блізу Камбольчы[4].