Мірны працэс па Тыграі — серыя прапаноў, сустрэч, пагадненняў і дзеянняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне ваеннага канфлікту ў Тыграі[1].
Заклікі
9 лістапада 2020 года Народны фронт вызвалення Тыграя і абраны лідар рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль звярнуліся да Афрыканскага саюзу з просьбай спыніць вайну і запатрабавалі мірных перамоваў, але прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі адмовіўся весці перамовы[2][3]. 25—27 лістапада тры дэлегата ад Афрыканскага саюза наведалі краіну з мэтай пасадзіць бакі за стол перамоваў[4]. Яны сустрэліся з Абіем і прадстаўнікамі Пераходнага ўрада Тыграя, які афіцыйна замяніў абраны ўрад НФВТ[5]. 20 снежня ў Джыбуці адбыўся надзвычайны саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Усходняй Афрыкі па пытаннях развіцця, дзе была зроблена заява аб падтрымцы эфіопскага канстытуцыйнага ладу і гуманітарнага доступу ў рэгіён Тыграй[6]. 19 лютага 2021 года НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[7]. 20 лютага Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Партыя незалежнасці Тыграя і Сальсай Веане Тыграй апублікавалі шэсць патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, звязаных з мірным працэсам па ваеннаму канфлікту[8].
19 лютага НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[9].
21 лютага праваабарончая арганізацыя «Себ Хідры» падтрымала патрабаванні мірнага працэсу ад трох тыграйскіх партый, а таксама дадаткова запатрабавала размяшчэння міратворчых сіл ААН па назіранні за выкананнем правоў чалавека і падтрыманні міру і правядзення пад кіраўніцтвам ЮНЕСКА расследавання знішчэння культурнай спадчыны[10].
2 чэрвеня Вялікабрытанія настойліва заклікала ўсе бакі канфлікту абвясціць аб спыненні агню, каб палегчыць гуманітарны доступ і пазбегнуць голаду ў рэгіёне[11]. Тым часам федэральныя ўлады праігнаравалі міжнародныя заклікі, заявіўшы, што армія завяршая аперацыі па ліквідацыі ўсёй узброенай апазіцыі[12].
Перамір’е
24 сакавіка 2022 года для пропуску гуманітарнай дапамогі бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню[13][14].
20 мая НФВТ, на фоне мірных перамоў, вызваліў з палону 4028 урадавых салдат[15].
Пагадненне ў Прэторыі
2 лістапада 2022 года ў горадзе Прэторыя (ПАР) адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, чаму папярэднічалі дзевяць дзён перамоваў. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогі[16].
Зноскі