Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1929 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Сурганава, 13. Інстытут займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў сферы распрацоўкі, вырабу і выкарыстання іонаабменных кудзелістых матэрыялаў. Шырока вядомыя паспяховыя працы Інстытута ў галіне стварэння палімерных мембран і мембранных тэхналогій, штучных субстратаў для вырошчвання раслін, тонкага арганічнага сінтэзу, распрацоўкі новых біялагічна актыўных кампазіцый, субстанцый лекавых прэпаратаў.
Гісторыя інстытута
Інстытут з’яўляецца правапераемнікам Інстытута хіміі Беларускай акадэміі навук, які быў створаны 18 снежня 1929 года. Пад сучаснай назвай працуе з 1 студзеня 1959 года.
Структура інстытута
- Лабараторыя мембранных працэсаў
- Лабараторыя іоннага абмену і сорбцыі
- Лабараторыя сінтэзу і даследаванні ўласцівасцей іонаабменных валокнаў
- Лабараторыя хіміі гетэрацыклічных злучэнняў
- Лабараторыя хіміі біякан’югатаў
- Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследаванняў
- Аддзел лекавых рэчываў:
- Лабараторыя сінтэзу і даследавання ўласцівасцей біялагічна актыўных рэчываў
- Тэматычная група тэхналогіі біялагічна актыўных рэчываў
- Тэматычная група аналітычнага кантролю лекавых сродкаў
Дырэктары інстытута ў розныя гады
Зноскі
Спасылкі