Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).
Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кііціра Таёда.
Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.
Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.
Кіраўніцтва
З красавіка 2023 года генеральным дырэктарам з’яўляецца Кодзі Сато. Яго папярэднік, унук заснавальніка кампаніі, Акіо Таёда перайшоў на пасаду старшыні праўлення[8].
Дзейнасць
Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.
У 2022 годзе Toyota прадала 10 483 024 аўтамабілі, стаўшы, такім чынам, першым вытворцам у свеце па колькасці прададзеных машын[9]. Красовер Toyota RAV4 стаў самай папулярнай мадэллю[10].
У 1935—2023 гады было выраблена 300 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку на сваіх айчынных заводах выпусцілі крыху больш за 180 мільёнаў аўтамабіляў, а за межамі Японіі — амаль 120 мільёнаў. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Corolla» (у мадэльным шэрагу з 1966 года), якіх было зроблена 53,39 мільёна адзінак[11].
англ.: Make Things Better, фр.: Faire Toujours Mieux
Lead the Way
Ve Mas Alla
Управляй мечтой
Управляй мечтой
Вытворчыя пляцоўкі
У Японіі
Мотамачы
Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя[12].
Другім заводам пабудаваным у прэфектуры Айты стаў завод «Такаока». Пачаў дзейнасць у верасні 1966 года. Першай выпусканай мадэллю стала першае пакаленне Corolla. Пасля дадаліся іншыя мадэлі, такія як Publica, Sprinter і Tercel.
У 1984 годзе завод адзначыў выпуск 10 мільённага аўтамабіля.
У 1997 годзе быў выпушчаны Prius, праз два гады Vitz. Пасля таксама пачынаюць вырабляць RAV4, у тым ліку гібрыдныя версіі[13].
Завод у Міёсі (прэфектура Айты) вырабляе сталёвыя і алюмініевыя кампаненты для рухавікоў і падвесак, дыферэнцыялы і раздатачныя каробкі для паўнапрывадных аўтамабіляў. Пачаў дзейнасць у 1973 годзе. Займае плошчу 570 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 1 600 чалавек; вытворчая магутнасць — 50 000 чыгунных блокаў, 30 000 алюмініевых блокаў, 1 000 000 дыферэнцыялаў і 70 000 раздатак у год[15].
У Еўропе
Францыя
Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі[16].
У 2002 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства Toyota-Peugeot Citroën Automotive. У 2005 годзе завод у чэшскім Коліне пачаў вырабляць мадэлі-блізняты Peugeot 107, Citroën C1 і Toyota Aygo. Другое пакаленне было прадстаўлена ў 2014 годзе, Peugeot пры гэтым змяніў індэкс 107 на 108. У 2021 годзе альянс распаўся. Toyota выкупіла рэшту акцый, атрымаўшы поўны кантроль на прадпрыемствам, якое пераназвала ў Toyota Motor Manufacturing Czech Republic (TMMCZ).
Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 500 чал.; вытворчая магутнасць — больш за 300 000 аўтамабіляў у год. У цяперашні час на заводзе выпускаюцца Toyota Aygo X і Yaris[17].
Расія
Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.
У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства[18].
У ЗША
Сан-Антоніа
У 2003 годзе Toyota пачала будаўніцтва завода ў Сан-Антоніа, штат Тэхас. 17 лістапада 2006 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Toyota Motor Manufacturing Texas і запуск вытворчасці. Першай мадэллю стаў пікап Toyota Tundra, у 2010 годзе пачалася вытворчасць Toyota Tacoma. У верасні 2013 года завод адзначыў выпуск мільённага пікапа. У 2021 годзе выпуск Toyota Tacoma перанесены ў Мексіку. У верасні 2022 года ў Сан-Антоніа пачалі выпуск гібрыдных пазадарожнікаў Sequoia[19].