У 1959 годзе Suzuki пачала продаж машын на экспарт. У 1975 годзе ў Пакістане адкрыўся першы за межамі Японіі завод маркі па выпуску аўтамабіляў. У 1983 годзе было створана прадпрыемства ў Індыі, у 1992 годзе — у Венгрыі.
Дзейнасць
У 1955—2023 гады па ўсім свеце было прададзена 80 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку 36% былі прададзеныя ў Японіі, 10% у Еўропе, 13,5% у Азіі, 32,6% у Індыі і 7,8% у астатнім свеце. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Alto» (у мадэльным шэрагу з 1979 года), на якую прыпадае 20% ад гэтай колькасці[1].
Вытворчыя пляцоўкі:
Касай (Японія). Найбуйнейшы айчынны завод кампаніі. Адчынены ў 1970 годзе, а ў 1983 годзе быў пабудаваны другі корпус. Комплекс займае плошчу 1 191 000 кв. метраў, з якіх 477 000 — будынкі. Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 490 чалавек. Выпускае малалітражныя аўтамабілі і невялікія пазадарожнікі: Alto, Wagon R, Spacia, Hustler, Jimny. Вытворчая магутнасць — больш за 400 000 аўтамабіляў у год. Таксама вырабляе лодачныя рухавікі[2].
Эстэргам (Венгрыя). Пачаў дзейнасць ў 1992 годзе. У 2006 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль, двухмільённы — у 2011. Станам на 2022 год выпускае аўтамабілі (красоверы Suzuki S-Cross і Vitara), матацыклы і лодачныя маторы. Колькасць супрацоўнікаў — каля 10 000 чалавек; вытворчая магутнасць — 170 000 аўтамабіляў у год[3].