BYD Auto Co., Ltd. — кітайскі вытворца аўтамабіляў. Даччынае прадпрыемства кампаніі BYD Co. Ltd.. Заснавана ў 2003 годзе, калі BYD купіла збанкрутаваную марку Qinchuan Automobile.
Станам на 2023 год, BYD — адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў машын з электрычным прывадам — plug-in-гібрыдаў і электрамабіляў. У 2008 годзе BYD вывела на рынак першую гібрыдную мадэль з падзарадкай — BYD F3DM. У маі 2021 года быў выпушчаны мільённы электрычны аўтамабіль[1]. У лістападзе 2022 года колькасць вырабленых электрычных машын дасягнула 3 мільёнаў, у жніўні 2023 года — 5 мільёнаў[2]. У лістападзе 2023 года быў выраблены 6-мільённы NEV[3].