Ferrari S.p.A., скарочана Ferrari, бел.: Ферары — італьянская кампанія, што выпускае спартыўныя аўтамабілі і знаходзіцца ў Маранела. Заснаваная ў 1929 годзе Энца Ферары як Scuderia Ferrari, кампанія фундавала гоншчыкаў і вырабляла гоначныя машыны да 1947 года. З 1947 года пачала выпуск «дарожных» (англ.: street-legal) спартыўных аўтамабіляў пад маркай «Ferrari S.p.A.». На працягу ўсёй сваёй гісторыі, кампанія бярэ ўдзел у розных гонках, асабліва ў Формуле-1, дзе яна мае найбольшы поспех. Эмблема «Ферары» — жарабец, які ўстаў на дыбы, на жоўтым фоне. Традыцыйны колер аўтамабіляў — чырвоны, але кампанія выпускае аўтамабілі і іншых колераў.
Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістравана 6 аўтамабіляў гэтай маркі[2].