Lotus Cars — брытанскі вытворца спартыўных і гоначных машын, які базуецца ў Хетэле, Норфалк, Англія.
Кампанія заснаваная ў 1952Энтані Коліным Брусам Чапменам як Lotus Engineering Ltd. Першапачаткова вытворчасць размяшчалася ў будынку былой стайні ў Хорнсі. З 1960 г. вытворчасць аўтамабіляў была перамешчана ў сучасны завод недалёка ад Хетэл. Побач з заводам размяшчаўся стары вайсковы аэрадром, які быў пераабсталяваны пад выпрабавальны трэк.
У 1982 годзе, ва ўзросце 54-х гадоў, ад сардэчнага прыступу памёр Колін Чапмен. Ён мінуў шлях ад гандляра аўтамабілямі да геніяльнага канструктара і мультымільянера. Яго паспяховыя гоначныя аўтамабілі заваявалі сем тытулаў у гонках серыі Формула-1.
У 1986 годзе кампанія была набытая General Motors, якая прадала яе холдынгу A.C.B.N. Holdings S.A. 27 жніўня 1993 г. за 30 мільёнаў амерыканскіх долараў. У 1996 годзе кантрольны пакет акцый выкупіў малайзійскі канцэрн Perusahaan Otomobil Nasional Bhd (Proton).
У Беларусі
Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістравана 5 аўтамабіляў Lotus[1].