Нарадзіўся 15 верасня1924 года ў АрмавірыКраснадарскага краю ў сям’і служачых. У чэрвені 1941 года прызваны ў Чырвоную армію. У ходзе вайны двойчы быў паранены. Пасля заканчэння вайны быў пераведзены ў хімічныя войскі, у якіх стаў начальнікам ў 1969 годзе.
Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС хімічныя войскі пад кіраўніцтвам Пікалава арганізавалі мерапрыемствы па радыяцыйнай выведцы і абеззаражванню тэхнікі. У першасных мерапрыемствах радыяцыйнай выведкі ў першыя гадзіны пасля аварыі Уладзімір Пікалаў удзельнічаў асабіста. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня1986 года за вялікі асабісты ўклад у правядзенні работ па ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў, і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, генерал-палкоўніку Пікалаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».